Варні

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Варні
Remove ads

Варні[2] або Ворні[3][4][5], таксама Варней (літ.: Varniai, жам. Varnē) — горад у Цельшаўскім раёне Літвы, на рацэ Варняле. Адміністрацыйны цэнтр Варняйскай сянюніі.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Remove ads

Размешчаны за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цельшы (на лініі Шаўлі — Клайпеда). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Remove ads

Гісторыя

У XIV стагоддзі на правым беразе Варняле існавала мястэчка Меднікі[6] (ням.: Medeniken). У 1320 і 1389 годзе жамойты разбілі пад Меднікамі войска крыжакоў.

Заснаванне паселішча пад назвай Варні (ст.-бел. Ворни[7]) датуецца XV стагоддзем (узніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі)[6]. У 1416 годзе тут збудавалі касцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа. У 1417 годзе Меднікі атрымалі гарадскія правы, у паселішчы збудавалі кафедральны касцёл Жамойцкай дыяцэзіі.

У XVI стагоддзі за абодвума паселішчамі, што аб’ядналіся ў адзін горад, замацавалася назва Варні. З 1623 года дзейнічала Варніская духоўная семінарыя. 14 сакавіка 1635 года атрымалі магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года ў складзе Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Славутасці

У горадзе стаіць помнік Мацею Валанчэўскаму.

  • Касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла (1691)
  • Касцёл Св. Аляксандра (XIV ст.)
  • Духоўная семінарыя (XVIII ст.)
  • Сядзіба жамойцкіх біскупаў.

Галерэя

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads