Варшава-Усходняя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варшава-Усходняя (польск.: Warszawa Wschodnia) — чыгуначная станцыя ў Варшаве на правым беразе Віслы ў раёне Прага.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Станцыя абслугоўвае прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя маршруты. У адпаведнасці з класіфікацыяй Польскай чыгункі станцыя Варшава-Усходняя адносіцца да катэгорыі "C".
Гісторыя станцыі цесна звязана з будаўніцтвам аўстрыйскай чыгункі Вена - Тэрэспаль, падчас якога ў 1886 годзе быў пабудаваны будынак станцыі. Гэты будынак называўся Тэрэспальскім вакзалам. У гэты ж час ён таксама паралельна называўся Брэсцкім вакзалам. Вакзал абслугоўваў цягнікі ў напрамку Любліна і Брэста.
Пасля Першай сусветнай вайны будынак станцыі, у адрозненне ад астатніх вакзалаў Варшавы, амаль не пацярпеў. Станцыя была перабудавана ў 1933 годзе і была поўнасцю знішчана ў 1944 годзе падчас Варшаўскага паўстання. Да гэтага часу захавалася невялікая частка былога будынка вакзала.
У 1969 годзе быў пабудаваны сучасны будынак вакзала, які складаецца з двух тэрміналаў - паўночнага з 4 платформамі, які абслугоўвае міжгароднія цягнікі, і меншага памеру паўднёвага тэрмінала з 2 платформамі, які абслугоўвае прыгарадныя цягнікі.
У 2011 годзе быў адрамантаваны паўднёвы тэрмінал і ў 2012 годзе скончыўся рамонт паўночнага тэрмінала. Праз станцыю праходзяць дзве чыгуначныя лініі ў бок Отвацка і Прушкава.
Remove ads
Фота станцыі
- Галоўная зала вакзала
- Адзін з перонаў станцыі
- Электрычка EN57-1592 на станцыі
- Пешаходны тунэль
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варшава-Усходняя
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads