Васіль Іосіфавіч Герашчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Іосіфавіч Гера́шчанка (7 студзеня 1912, г. Крывы Рог — 17 снежня 1990) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 студзеня 1912 года ў вялікай сялянскай сям’і ў г. Крывы Рог. Бацька памёр рана, і хлопчык, как зарабіць на жыццё, працаваў парабкам, пасвіў скаціну. Пасля заканчэння сямігодкі, у 1929 г. паступіў у аграрнае вучылішча. Педагогі, пабачыўшы талент да малявання, параілі перавесціся ў Харкаўскі мастацкі тэхнікум, які ён скончыў у 1932 годзе. Пасля некалькіх гадоў вучобы ў мараходцы і працы на Харкаўскім заводзе «Серп і Молат», Васіль Герашчанка ў 1939 годзе паступіў на архітэктурны факультэт Харкаўскага інстытута камунальнай гаспадаркі. Атрымаць дыплом перашкодзіла вайна. У Ташкенце, куды быў эвакуіраваны Маскоўскі архітэктурны інстытут, Васіля Герашчанкі залічылі на архітэктурны факультэт. Увосень 1944 г. студэнты і выкладчыкі вярнуліся ў Маскву, дзе пачаліся паўнавартасныя заняткі. У красавіку 1946 г. студэнт Герашчанка абараніў дыпломную працу «Музей 800-годдзя Масквы», кансультантам па якой быў акадэмік І. У. Жалтоўскі[1].
Васіль Герашчанка жадаў вярнуцца ва Украіну, але яго накіравалі на працу ў Мінск, які быў моцна разбураны ў час вайны. Працаваў раённым архітэктарам, намеснікам галоўнага архітэктара Мінска, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком[2] архітэктурна-планіровачнай майстэрні Мінгарвыканкама (цяпер інстытут «Мінскпраект») з невялікімі перапынкамі да 1963 года. Адначасова з 1946 года выкладаў у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, у які канчаткова перайшоў увосень 1963 года[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражываў у Мінску.
Remove ads
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы Мотавелазавода па Магілёўскай шашы (1953), жылыя дамы вагонарамонтнага завода Прывакзальнай плошчы (1952), навучальны корпус, інтэрнаты інтэрнат архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1954)[2] па вул. З. Бядулі, рэканструкцыя клуба тонкасуконнага камбіната, Дом мадэляў на Паркавай магістралі[1] (1963), кафэ «Летняе» ў парку імя М. Горкага (1970) у Мінску[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі, у т.л. дзвюма ВДНГ СССР[2].
Сям’я
У шлюбе з архітэктарам Любоўю Усавай, меў 2 сыноў, Сяргея і Дзмітрыя, і малодшую дачку, таксама архітэктараў[1][3].
Зноскі
- Геращенко Василий Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads