Васіль Сяргеевіч Журневіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Журневіч (нар. 21 лютага 1995, Луцкаўляны, Гродзенскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Васіль Журневіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскай ДЮСШ «Белкард», пазней некаторы час вучыўся ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года стаў выступаць за дубль «Нёмана», дзе трывала замацаваўся на наступны год. Увосень 2014 года «Нёман» узяў курс на амаладжэнне каманды, і Васіль быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 19 кастрычніка 2014 года ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3]. У сезоне 2016 выступаў у асноўным за дубль, толькі двойчы выйшаў на поле ў асноўнай камандзе «Нёмана». У першай палове сезона 2017 згуляў 15 матчаў за дубль «Нёмана», дзе забіў 15 галоў. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў клуб чацвёртага польскага дывізіёна «Зніч» з горада Бяла Піска[4].

У студзені 2018 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Нёманам»[5]. У лютым 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам[6]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, не з’яўляючыся на полі ў асноўнай камандзе.

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў «Нёман». У студзені 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», пазней адправіўся на прагляд у «Гарадзею», аднак у выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»[7]. У лідскім клубе рэгулярна з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену.

У жніўні 2019 года перабраўся ў «Слонім-2017»[8], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[9]. Не здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе, дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, гуляў пераважна за дубль.

Са студзеня 2021 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама». У лютым 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[10] і неўзабаве падпісаў пагадненне з брэсцкім клубам[11]. У «Дынама» часцей заставаўся на лаўцы запасных, на полі з’яўляўся рэдка, выходзячы на замену.

У пачатку 2022 года падтрымліваў форму з гродзенскім «Нёманам», а ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[12]. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Нёман».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкую зборную Беларусі. 15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads