Васіль Мікалаевіч Герасімаў

старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Мікалаевіч Герасімаў (нар. 10 верасня 1975, Мінск, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (з 2021).

Хуткія факты Васіль Мікалаевіч Герасімаў, Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 верасня 1975 года ў Мінску.

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 1997 годзе пачаў працоўную дзейнасць на пасадзе галоўнага спецыяліста аддзела заканадаўства Упраўлення заканадаўства і міжнародных адносін Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, у 1999 годзе прызначаны начальнікам гэтага аддзела, у 2000 годзе — начальнікам Упраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага гаспадарчага суда.

У 2003—2012 гадах працаваў начальнікам галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у 2012—2016 гадах — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

У 2016 годзе прызначаны памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці, у 2017 годзе — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Брэсцкай вобласці.

18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1].

З 3 верасня 2020 года выконваў абавязкі старшыні КДК. 26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[2].

18 снежня 2023 года Герасімава дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну[3]. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя[4], а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна[5].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 3 лютага 2022.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads