Васіль Піліпавіч Мухін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Піліпавіч Мухін
Remove ads

Васіль Піліпавіч Мухін (31 снежня 1917 — 17 ліпеня 1984) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Васіль Піліпавіч Мухін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 31 снежня 1917 года ў вёсцы Кунтараўка (у сучасным Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі).

У 1936—1938 гг. працаваў на заводзе «Гомсельмаш». Скончыў 1 курс фінансавага тэхнікума, у 1938 годзе — Гомельскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1941 годзе скончыў Чугуеўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З ліпеня 1942 г. удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёвым, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Украінскім франтах, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Да канца вайны здзейсніў 340 баявых вылетаў, удзельнічаў у 77 паветраных баях, асабіста збіў 19 самалётаў праціўніка. З ліпеня 1943 г. прыкрываў у баях І. М. Кажадуба[2].

Да 1957 г. В. П. Мухін на службе ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў ВПС. З 1957 года падпалкоўнік Мухін у адстаўцы. У 1965—1973 гг. працаваў на заводзе ў Гомелі.

Памёр 17 ліпеня 1984 года. Пахаваны ў Гомелі.

Remove ads

Узнагароды і званні

Памяць

  • Мемарыяльныя дошкі ўсталяваны на прахадной завода і будынку ДТСААФ у Гомелі.
  • Мемарыяльная дошка на Алеі Герояў у горадзе Корсунь-Шаўчэнкаўскі (Чаркаская вобласць Украіны).
  • Імя В. П. Мухіна на мемарыяльным знаку на Алеі Герояў у горадзе Чугуеў.
  • Помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 19.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads