Русіфікацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Русіфіка́цыя (руск.: русский «рускі» + лац.: -ficātiō «раблю») — сукупнасць захадаў уладаў Расійскай імперыяй, СССР і Расійскай Федэрацыі, скіраваных на насаджэнне[1] рускай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, якія заселеныя іншымі народамі, з мэтай іх наступнай асіміляцыі і дасягнення перавагі рускай мовы, культуры, традыцыі і звычаяў на гэтай тэрыторыі.

Русіфікацыя Беларусі

У Расійскай імперыі

28 мая 1772 года адразу па першым падзеле Рэчы Паспалітай расійская імператрыца Кацярына II падпісала ўказ, паводле якога ўсе губернатары «былых польскіх» (гэта значыць — беларускіх) губерняў абавязваліся складаць усе выракі, пастановы і загады толькі на рускай мове. Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі толькі калі гэта не датычыла сферы ўлады. 8 мая 1773 года Кацярына II падпісала чарговы Указ «Аб заснаванні ў Беларускіх губернях губернскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстанне ў справаводстве толькі рускай мовы[2].

Кацярына II імкнулася да аб’яднання далучаных зямель з іншымі часткамі імперыі, але рабіла гэта асцярожна і паступова. Пасля задушэння паўстання 1794 года гэтая палітыка праводзілася больш упарта і настойліва з ужываннем карных захадаў[3]. Расія афіцыйна адмаўляла беларускую нацыю і беларускую мову; чыноўнікі беларускага паходжання звальняліся з дзяржаўных устаноў і замяняліся расійскімі[4].

Павел I і Аляксандр I не прымалі значных захадаў супраць распаўсюджвання польскай культуры і мовы, таму польскі ўплыў на беларускіх землях па яго вынішчэнні ў часы Кацярыны II дастаткова хутка аднавіўся і да канца першай чвэрці XIX ст. перавышаў рускі.

Па прыходзе да ўлады ў снежні 1825 года Мікалая I наступ на беларускую і польскую культуру аднавіўся і асабліва ўзмацніўся пасля паражэння паўстання 1830—1831 гадоў. Палітыка Мікалая I была накіраваная на вяртанне больш узмоцненай русіфікацыі і ўніфікацыі зямель Беларусі[3]. 16 верасня 1831 года ўтварыўся адмысловы «Заходні камітэт», які ставіў сабе за мэту «зраўняць Заходні край ува ўсіх адносінах з унутранымі велікарускімі губернямі»[3]. Міністр унутраных спраў Расійскай імперыі Пётр Валуеў падрыхтаваў для Камітэту спецыяльны «Нарыс пра сродкі абрусення Заходняга краю»[5].

25 чэрвеня 1840 года Мікалай I выдаў указ, паводле якога ўсе справы як ва ўрадавай, так і ў судовай частцы, не вылучаючы спраў дваранскіх і дэпутацкіх сходаў, а таксама ўвогуле ўсе акты, якога б узору і наймення яны ні былі, трэба было пісаць толькі рускай мовай. У афіцыйнай дакументацыі забаранялася карыстацца словамі «Беларусь» і «беларусы». Беларусь атрымала назву «Паўночна-Заходні край», адначасова скасоўваўся Статут Вялікага Княства Літоўскага[4].

Апроч таго, Мікалай I зацвердзіў пастанову пра перасяленне ў Беларусь «выхадцаў з унутраных губерняў, якія прынясуць з сабой у гэты край, які цураецца Расіі, нашу мову, звычай, прыхільнасць рускіх да трона»[6].

За Аляксандрам II назіраліся пэўныя паслабленні ў русіфікацыйных працэсах, але палітыка ўніфікацыі і інтэграцыі заходніх губерняў з іншымі тэрыторыямі Расійскай імперыі ўсё яшчэ трывала[3].

Па задушэнні паўстання 1863—1864 гадоў працэс русіфікацыі ўзначаліў генерал-губернатар М. Мураўёў, названы сучаснікамі Вешальнікам і Людаедам[7]. Асаблівую ўвагу начальнік «Паўночна-заходняга краю» надаваў русіфікацыі адукацыі, шырока вядомым з’яўляецца яго дэвіз:

Чаго не дарабіў рускі штык — даробіць рускія школа і царква

Мураўёў запрасіў у Вільню прадстаўніка кансерватыўнага кірунку ў «заходне-русізме» Ксенафонта Гаворскага і спрыяў пераносу яго кіеўскага выдання «Веснік Паўднёва-Заходняй і Заходняй Расіі» пад новай назвай «Веснік Заходняй Расіі». Аднак, нягледзячы нават на ўвядзенне абавязковай падпіскі для духавенства і службоўцаў, часопіс не карыстаўся папулярнасцю, і ў 1871 годзе яго закрылі[8].

Звяртаючыся да беларускай шляхты Мураўёў казаў:

Забудзцеся на наіўныя летуценні і мары, спадарства, і помніце, што калі вы не зробіцеся тут сваімі думкамі і пачуццямі рускімі, вы будзеце іншаземцамі і мусіце тады пакінуць гэты край

Thumb
Беларуская мова ў Расійскай імперыі паводле перапісу насельніцтва 1897 года.

Апроч таго, істотнымі фактарамі русіфікацыі ў «Паўночна-заходнім краі» з’яўляліся падвышаныя (параўнальна з метраполіяй) аклады і разнастайныя прывілеі для чыноўнікаў-выхадцаў з цэнтральнай Расіі, а таксама расійскае войска, шматлікія гарнізоны якога стала размяшчаліся ў беларускіх гарадах і мястэчках[9].

У СССР

У адпаведнасці з савецкай камуністычнай тэорыяй працэс зліцця ўсіх народаў Савецкага Саюза ў адну нацыю мусіў адбывацца на падставе ўзаемнага скрыжавання нацыянальных элементаў усіх народаў, у тым ліку мовы. Насамрэч гэты працэс праводзіўся толькі на глебе рускай нацыянальнай базы — рускіх гісторыі, культуры, мовы і патрыятызму[10].

Кампанія супраць беларускай мовы была ўзнятая ў СССР на пачатку 1930-х гадоў. Палітыка русіфікацыі беларускай мовы знайшла сваё канкрэтнае адлюстраванне ў выдадзенай у 1931 годзе пад рэдакцыяй дырэктара Інстытуту Філасофіі Беларускай Акадэміі Навук акадэміка С. Я. Вальфсона «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі». Практычным завяршэннем першага этапу кампаніі русіфікацыі беларускай мовы зрабілася ўрадавая пастанова Савету народных камісараў БССР за 28 жніўня 1933 года «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», якая датычыла не толькі правапісу, але і фанетычных і марфалагічных асаблівасцяў беларускай мовы.

У 1950 годзе Сталін пісаў[11]:

Мы будзем мець справу не з дзвюма мовамі,… а з сотнямі нацыянальных моў, з якіх у выніку доўгага эканамічнага, палітычнага і культурнага супрацоўніцтва нацый будуць выдзяляцца спачатку найбольш узбагачаныя адзіныя занальныя мовы, а потым занальныя мовы зліюцца ў адну супольную міжнародную мову,…якая… будзе новай мовай, што ўбярэ ў сябе найлепшыя элементы нацыянальных і занальных моў.

Адна з прадбачаных Сталіным занальных моў мелася паўстаць на базе рускай мовы.

Цягам усёй русіфікацыйнай кампаніі, якая пачалася ў 1930-х гадах ува ўсіх нярускіх мовах Савецкага Саюза адбываўся прыблізна адначасова працэс з аднолькавай рэакцыяй на яго з боку асобных народаў. Калі разгледзіць славянскія нярускія мовы СССР — беларускую і ўкраінскую — то ў звязку са сваяцтвам гэтых моў русіфікацыйны працэс у кожнай з іх з’яўляўся ідэнтычным ува ўсіх дэталях. У працэсе русіфікацыі неславянскіх моў — цюрскіх, моў народаў Каўказу, мовы балцкіх народаў — існавалі пэўныя фармальныя і колькасныя розніцы ад русіфікацыйнага працэсу ў беларускай альбо ўкраінскай мовах, але асноўныя мэты, на якія быў скіраваны гэты працэс, заставаліся аднолькавымі.

Рэалізацыя моўнай палітыкі ў БССР праводзілася ў двух кірунках, якія ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго, але паслядоўна вялі да поўнай нівеліравання беларускай мовы:

  1. Звужэнне сферы ўжытку беларускай мовы ў публічным жыцці і замена яе рускай;
  2. Усебаковая русіфікацыя дапушчанай да публічнага ўжывання беларускай мовы.

Кепская сітуацыя склалася з выданнем беларускамоўных кніг. Беларускамоўныя кнігі трымаліся на складах, не пушчаліся ў продаж, а потым спісваліся ў якасці затаваранай нехадавой прадукцыі, якую ніхто не хоча чытаць. Разам са змяншэннем накладаў і колькасці беларускамоўнай друкаванай прадукцыі, павялічвалася колькасць і ўдзельная вага рускамоўнай. У 1946 годзе наклад часопісаў на рускай мове ў БССР складаў 1 %, 1955 годзе ён дасягнуў 31 %. У 1970 годзе агульны наклад беларускамоўных кніг складаў 9 мільёнаў асобнікаў, рускамоўных — 16 мільёнаў[12].

26 мая 1983 была прынятая пастанова ЦК КПСС і Савету Міністраў СССР, аб павелічэнні на 15 % заробку настаўнікаў рускай мовы ў беларускамоўных школах. Пастанова прадугледжвала са студзеня 1984 года павелічэнне на 15 % стаўкі настаўнікаў падрыхтоўчых і другіх-трэціх класаў, якія ведалі рускую мову, і настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ў 4—11 класах агульнаадукацыйных школ усіх тыпаў[12].

У незалежнай Беларусі

Thumb
Мова зносін насельніцтва ў раёнах і гарсаветах Беларусі па перапісе 2019 года.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, у 2024/25 навучальным годзе з 1 080 159 вучняў у дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі 88 885 або 8,23 % навучаліся на беларускай мове (у Мінскай вобласці — 16,17 %, у Брэсцкай — 13,11 %, у Гродзенскай — 8,63 %, у Гомельскай — 7,17 %, у Магілёўскай — 6,60 %, у Віцебскай — 4,67 %, у горадзе Мінск — 1,91 %), тады як на рускай — 991 274 або 91,77 % вучняў (у горадзе Мінск — 98,09 %, у Віцебскай вобласці — 95,33 %, у Магілёўскай — 93,40 %, Гомельскай — 92,83 %, у Гродзенскай — 91,37 %, у Брэсцкай — 86,89 %, у Мінскай — 83,83 %)[13][14].

Remove ads

Русіфікацыя Украіны

Thumb
У пасляваенны перыяд русіфікацыя этнічных ўкраінцаў[15][16][17], а таксама іміграцыя вялікай колькасці этнічных рускіх[18][19], значна змянілі этнамоўны склад насельніцтва Украіны. Гэтая змена была асабліва відавочнай на Данбасе, дзе тыя, хто лічыць украінскую мову роднай, сталі меншасцю.
Thumb
Thumb
Доля вучняў у школах з украінскай мовай навучання ў 1991/92 навучальным годзе. Суадносіны долі вучняў у школах з украінскай мовай навучання ў 1991/92 навучальным годзе да долі насельніцтва, якое назвала ўкраінскую сваёй роднай мовай, паводле перапісу 1989 года.

З 1991/92 навучальнага года, першага ў незалежнай Украіне, і да 1998/99 навучальнага года доля тых, хто атрымліваў сярэднюю адукацыю ў школах і класах з украінскай мовай навучання, была ніжэйшай за долю жыхароў, якія назвалі ўкраінскую роднай мовай на перапісе 1989 года[20]. У Запарожскай, Луганскай і Данецкай абласцях Украіны гэты разрыў назіраўся да першай паловы 2000-х гадоў[21], а ў Севастопалі і Аўтаномнай Рэспубліцы Крым — да іх анексіі Расіяй[22].

З 2014 года захоплены Расіяй Крым[23][24][25] і акупаваныя часткі  (укр.) Данецкай[26][27][28] і Луганскай[29][30][31] абласцей падвяргаюцца русіфікацыі.

З 2022 года палітыка прымусовай русіфікацыі працягваецца на іншых акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны: у школах навучанне вядзецца толькі на рускай мове, нават у выключна ўкраінскамоўных населеных пунктах. Украінскія падручнікі забаронены, і тыя, хто жадае вучыцца па-ўкраінску, вымушаны рабіць гэта ў сакрэце ад акупацыйных улад[32][33][34]. Паводле Human Rights Watch, Расія прасоўвае сярод школьнікаў на акупаваных тэрыторыях антыўкраінскія наратывы, у тым ліку пра «штучнасць» і «няіснаванне» Украіны, украінскай мовы і ўкраінскага народа як асобнага ад рускіх. Расійскія ўлады прымалі і працягваюць прымаць меры па ліквідацыі ўкраінскай мовы, што з'яўляецца парушэннем шэрагу палажэнняў міжнароднага права[35]. Украінскія дзеці, якія былі прымусова дэпартаваныя ў Расію  (укр.), таксама падвяргаюцца русіфікацыі[36].

Remove ads

Русіфікацыя Фінляндыі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Лыч Л. Русіфікацыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 630. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  2. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. 2. — Мн., 1940.
  3. Мікалай Крыжаноўскі. Жывая крыніца ты, родная мова Архівавана 15 жніўня 2009. // «Народная Воля» № 65—66, 1 мая 2008.
  4. Миллер А. И. Планы властей по усилению русского ассимиляторского потенциала в Западном крае // «Украинский вопрос» в политике властей и русском общественном мнении (вторая половина XIX века). — СПб: Алетейя, 2000.
  5. Арлоў У. 1831. Нацыянальна-вызвольнае паўстанне супроць царызму // Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Мн., 1997.
  6. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 257.
  7. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С. 133.
  8. Русіфікацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0214-8. С. 136.
  9. И. Сталин. Марксизм и вопросы языкознания. — Москва, 1950.
  10. Nadia Kindrachuk. The acceleration of the Ukrainians’ assimilation due to deliberate narrowing of the Ukrainian language: 60’s-70’s of the XXth century (англ.). Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika (21 снежня 2015).
  11. Ilnytskyi, V.I., Talalay, Y.O.. Personality Formation in the 1960s–1980s: the Soviet Russification policy (укр.). Sumy State University (21 снежня 2025).
  12. Nadia Kindrachuk. Ukrainian Language in Educational Institutions of the USSR: 1960s–1970s (англ.). Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika (21 снежня 2022).
  13. «Статистичний щорічник України за 1998 рік» — К., 1999. Джерело
  14. Збірник «Статистичний щорічник України» за 2008 рік (укр.). Держстат України. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 24 жніўня 2024.
  15. Збірник «Статистичний щорічник України» за 2012 рік (укр.). Держстат України. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2024. Праверана 24 жніўня 2024.
  16. «Ми втратили покоління». Як Росія знищувала українську мову в Криму (укр.). Радыё Свабода (2 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2024. Праверана 24 чэрвеня 2024.
  17. Искоренить идентичность: как из крымских школ выдавливают украинский язык (руск.). ru.krymr.com. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2022. Праверана 9 мая 2022.
  18. В Крыму не осталось ни одной школы с обучением на украинском языке – правозащитники. ru.krymr.com (26 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2022. Праверана 9 мая 2022.
  19. Donetsk faces a creeping Russification (англ.). Financial Times (5 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2016. Праверана 14 снежня 2024.
  20. Школи "ДНР": як вивчають українську історію і мову? (укр.). BBC (27 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2024. Праверана 14 снежня 2024.
  21. Про українську мову в окупованому Луганську (укр.). Главком  (укр.) (29 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2024. Праверана 14 снежня 2024.
  22. Як зникає українська мова у школах Луганська (укр.). BBC (29 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2024. Праверана 14 снежня 2024.
  23. Чи звучить українська мова в "ЛНР"? Блог з Луганська (укр.). BBC (25 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2024. Праверана 14 снежня 2024.
  24. Как в российской оккупации дети учатся в украинских школах. Deutsche Welle (14 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2024. Праверана 3 кастрычніка 2024.
  25. Маніпуляція пропаганди про підтримку української мови на ТОТ Запорізької області (укр.) (17 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2024. Праверана 21 чэрвеня 2024.
  26. Русификация оккупированных регионов Украины (руск.). Euronews. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2024. Праверана 3 кастрычніка 2024.
  27. Bubola, Emma (2022-10-22). Using Adoptions, Russia Turns Ukrainian Children Into Spoils of War. The New York Times(англ.). ISSN 1553-8095. OCLC 1645522. Архівавана з арыгінала 2023-03-18. Праверана 2023-03-20. Thousands of Ukrainian children have been transferred to Russia. 'I didn't want to go,' one girl told The New York Times from a foster home near Moscow.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads