Ваўнянкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваўня́нкі (Lymantriinae) — падсямейства насякомых атрада матылёў.
Remove ads
Апісанне
Начныя матылі. Крылы ў размаху 25—70 мм. Цела патоўшчанае, густа апушанае. Ротавыя органы рудыментарныя (матылі не кормяцца).
Пашырэнне
У сусветнай фаўне каля 4 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім свеце, найб. шматлікія ў вільготных трапічных лясах Азіі і Афрыкі. На Беларусі 12 відаў, сярод іх манашка, ваўнянка вярбовая, залатагузка, няпарны шаўкапрад — шкоднікі пладовых і лясных дрэў.
Асаблівасці біялогіі
Кукалкі развіваюцца ў коканах. Вусені з пучкамі валаскоў на членіках, мнагаедныя, кормяцца лісцем пераважна дрэвавых раслін. Зімуюць у розных стадыях, часцей вусені.
Літаратура
- Ваўнянкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads