Ваўпянка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ваўпя́нка[1] (Воўпа, Волпа) — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).

Хуткія факты Ваўпянка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назву ракі Воўпы ставяць у адзін шэраг з прускім гідронімам Walpis, з літоўскімі Velpė, Vilpesys. Далей параўноўваюць з літоўскім vilpišys "дзікая котка"[2]. Далей да індаеўрапейскага *u̯l̥p- "драпежная жывёла", ад якога таксама літоўскае lapė "ліса"[3].

Вышэй па цячэнні ракі Росі, у якую ўцякае Воўпа, таксама ўцякае рэчка Ваўкавыя, назва якой ад Vilkauja "Ваўчыная" (< vilkas "воўк"). Назвы Воўпы і Ваўкавыі, такім чынам, аднаго семантычнага гнязда, утвораныя ад назваў лясных драпежных звяроў.

Remove ads

Водаапісанне

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 165 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Шніпава, цячэ па Ваўкавыскім узвышшы, упадае ў Воўпаўскае вадасховішча каля вёскі Воўпа (створана на рацэ Рось у сутоках з Ваўпянкай). Даліна выразная, трапецападобнай формы, шырынёй 0,4—0,6 км. Схілы даліны ўмерана стромкія. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае (0,5 км ніжэй вёскі Бойдаты да вёскі Воўпа). Берагі ўмерана стромкія. Каля вёскі Цярэшкі створана сажалка (плошча 0,06 км²).

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 371, 384-385.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. С. 1179.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads