Вееракрылыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вееракрылыя (Strepsiptera) — атрад насякомых.
Блізкія да жукоў, але адрозніваюцца ад іх рэдукаванымі надкрыламі, ператворанымі ў жужальцы. Унутраныя паразіты пчол, вос, клапоў і цыкадак. Каля 170 відаў. Распаўсюджаныя шырока.
Даўжыня звычайна 2—2,5 мм, у трапічных да 3 см. Уласцівы выразны палавы дымарфізм, самцы маюць зачаткавыя пярэднія (жужальцы) і вялікія веерападобныя (адсюль назва) заднія крылы, добра лётаюць, з вачамі; самкі без крылаў, канечнасцей і вачэй, звычайна не пакідаюць цела гаспадара, галавагрудзі вытыркаюцца вонкі.
Развіццё з поўным ускладненым ператварэннем (гіперметамарфоз) ад двух месяцаў да года. Рассяляюцца рухомыя лічынкі першага ўзросту (трыунгуліны), заражаюць новых насякомых-гаспадароў, якія слабнуць і часта гінуць.
Remove ads
Літаратура
- Вееракрылыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads