Велябнішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Велябнішкі, таксама Велібні́шкес[1] (літ.: Vėlybniškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана за 6 км на паўночны ўсход ад Дукштаў.

Хуткія факты Велябнішкі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска адносілася да дзяржаўнага маёнтка Дукшты, у Віленскім павеце Віленскай губерні[2]. Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Велябнішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Велябнішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[4]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.

У 1920 годзе Велябнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922—1939 гг. вёска ўваходзіла ў склад гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[5].

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Велябнішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі 1959пер., 1970пер. ...

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads