Крывое (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыво́е возера[1] — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Дубраўка. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча возера Крывое складае 4,5 км². Найбольшая глыбіня 31,5 м. Даўжыня возера — 6 км, найбольшая шырыня — 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 21 км. Аб’ём вады ў возеры складае 43 млн м³, плошча вадазбору 65,4 км².
Катлавіна складаецца з 3 плёсаў, злучаных пралівамі. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, пераважна парослыя ялова-хваёвым лесам і хмызняком. На паўночным захадзе і паўднёвым усходзе вышыня схілаў дасягае 50 м. На мысах схілы прадстаўленыя озавымі градамі. Берагі на асобных участках зліваюцца з схіламі катлавіны, знаходзяцца пад хмызняком. На поўначы і поўдні берагі нізкія, часта забалочаныя. Дно вадаёма да глыбіні 10—20 м выслана сапрапелем, на большых глыбінях — глеем. На возеры востраў, плошча якога складае 0,2 га.
Возера вызначаецца высокай празрыстасцю вады. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Зарастае слаба, шырыня паласы надводнай расліннасці 5—10 м. У возера расце палушнік азёрны, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Крывое злучанае ручаямі з азёрамі Сосенка, Усая, Жэнна, Паўазер’е. З возера выцякае ручаіна ў раку Дзіва.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, судак, язь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
У 1979 годзе возера і прылеглая тэрыторыя былі абвешчаныя азёрным заказнікам «Крывое».
Remove ads
Зноскі
- Крыво́е во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads