Усая (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усая (возера)map
Remove ads

Уса́я — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 28 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Усая. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Хуткія факты Усая, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

Назва Усая балцкага паходжання.

Корань Us- таксама ў гідронімах Уса (два прытокі Нёмана, адзін прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усяжа.

У больш пашыраным выглядзе аснова Us-ṷ- (> Усв-) у назвах рэк Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), возера Усвят (на Задзвінні).

Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача.

Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.

У назве Усая корань Us- пашыраны балцкім пашыральнікам -j-, як у назвах Ілія, *Бабруя, Мярэя (-ij-, -uj-, -ej-).

Назва Усая значыць «Блішчастае (возера)».

Remove ads

Водаапісанне

Плошча паверхні возера складае 0,32 км². Даўжыня 0,96 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 2,83 км. Найбольшая глыбіня 9 м. Аб’ём вады 1,58 млн м³. Плошча вадазбору 1,5 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, пад лесам, на поўначы і поўдні вышынёй 5 м, разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, на захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно выслана гліністым ілам.

У сярэдзіне возера востраў. Зарастае да глыбіні 1,7 м. Возера эўтрофнае, праточнае. На паўночным усходзе ўпадае ручай, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Крывое.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, язь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads