Мядзел (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мядзел (возера)map
Remove ads

Мядзел — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка (выцякае з возера), за 4 км на поўнач ад горада Мядзел у межах Нацыянальнага парка «Нарачанскі».

Хуткія факты Мядзел, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

Назва возера Мядзел балцкага паходжання.

У XVII стагоддзі для тапоніма, што паходзіць ад назвы возера, засведчаныя варыянты «Мядзел» і «Мядзолы»[2]. Апошняя форма больш аўтэнтычная, яна дайшла ў выглядзе польскага Miadzioł.

Прамы адпаведнік — літоўскі тапонім Medžiolai (назва вёскі ля ракі Віліі каля літоўскага Віевіса). У назвах «Мядзолы» (Miadzioł), Medžiolai корань Med- пашыраны балцкім назоўным фармантам -ol- (як у рачных назвах Даколка, Віхолка і інш.)[3].

Найбліжэй з коранем Med- звязанае літоўскае medis «дрэва», medė «гай», ад балцкага *medja(n) «лес». Далей да індаеўрапейскага *medhi̯os- «сярэдні, сярэдзінны» — лес разумеўся як тое, што знаходзіцца паміж паселішчамі[4].

Мядзельская назва сягае протабалцкага значэння «сярэдзіна; сярэдні; пасярод».

Азёры з пазнейшымі «сярэдзіннымі» назвамі або размяшчаюцца паміж двух іншых азёраў або з’яўляюцца праточнымі. Паміж двух азёраў знаходзіцца возера Сярэдняе на поўдні ад Браслава ці возера Сярэдняе на захадзе ад Круглага. Праточнае — возера Сярэдняе, праз якое цячэ волжская рака Кудзь[ru]. Праточнае таксама возера, што на картах вядомае як «Miadziolo», «Мядзіолъ» (цяпер возера Медзазол) за Докшыцамі.

Тыпалагічныя паралелі — назвы рэк Таропа, Віцьба. Яны звязаныя з літоўскім tarpe «пасярод», viduje «пасярэдзіне» (ад tarpas «прамежак», vidus «сярэдзіна»). У аснове «сярэдзінных» назваў рэк — семантыка «працярэблівання» рачным рэчышчам шляху сабе паміж берагоў.

Таго ж паходжання таксама назва праточнага возера Мядзесна (на поўначы ад Віцебска).

Назва возера Мядзел значыць «Сярэдзіннае (возера)».

Remove ads

Гідраграфія

Плошча паверхні 16,2 км². Найбольшая глыбіня 24,6 м. Даўжыня 6,3 км. Найбольшая шырыня 4 км. Даўжыня берагавой лініі 30,92 км. Аб’ём вады 102 млн м³. Плошча вадазбору 89,2 км².

Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй параслі хмызняком. З паўднёвага ўсходу да возера прымыкае лес. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі на поўдні і ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны.

Пойма шырынёй да 250 м, вакол заліваў забалочаная. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапелямі.

На возеры 8[1] астравоў агульнай плошчай 0,24 км² (найбольшыя Замак, Бярозава, Кульчына, Селішча, Уклеева, Круглова, Гарадок)[5].

Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,5—2 м, падводная — да 6 м. Моцна зарастаюць залівы. Упадаюць 6 ручаёў.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, плотка, лешч, язь, лінь, краснапёрка, мянтуз, судак, сом і іншыя віды рыб.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads