Вольга Аляксееўна Гаварцова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольга Аляксееўна Гаварцова
Remove ads

Вольга Аляксееўна Гаварцова (23 жніўня 1988, Пінск, БССР) — беларуская прафесійная тэнісістка. Нарадзілася 23 жніўня 1988 года ў Пінску. Пераможца 8 турніраў WTA ў жаночым парным разрадзе. Пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе — Уімблдану 2004 года. Фіналістка юніёрскага турніру Orange Bowl 2003 года ў жаночым парным разрадзе.

Хуткія факты Вольга Гаварцова, Нарадзілася ...
Remove ads

Юніёрская кар’ера

Вольга Гаварцова пачала займацца тэнісам у 6 гадоў. Упершыню прыняла ўдзел у прафесійным тэнісным турніры ў 14 гадоў — турнір Міжнароднай федэрацыі тэніса ITF) у Мінску. У 2002 годзе Гаварцова здабыла перамогу на прэстыжным турніры Orange Bowl ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў. У 2003 годзе ў Рамат ха-Шароне (Ізраіль) Вольга выйграла першы турнір ITF у пары з Вікторыяй Азаранкай і ўпершыню выйшла ў фінальную стадыю турніру ў адзіночным разрадзе. У 2004 годзе ў пары з Азаранкаю Гаварцова выйграла юніёрскі Уімблданскі турнір у жаночым парным разрадзе.

Remove ads

Дарослая кар’ера

У 2007 годзе выйграла першы тытул ITF у адзіночным разрадзе — гэта здарылася на турніры ў Мінску. Па выніках сезона Гаварцова ўвайшла ў 50 наймацнейшых тэнісістак свету па версіі WTA.

У 2008 годзе Гаварцова прабілася ў фінал турніру WTA ў Мемфісе ў адзіночным разрадзе, перайграўшы тагачасную 18-ую ракетку свету ізраільцянку Шахар Пеер, але саступіўшы ў фінале амерыканцы Ліндсей Дэвенпорт). Месяц пазней у пары з румынкаю Эдынай Галавіц Гаварцова дасягнула першага фіналу турніру WTA ў парным разрадзе — гэта здарылася на турніры ў Чарльстане, Паўднёвая Караліна, ЗША. Па дарозе да фіналу беларуска-румынская пара перайграла тагачасны наймацнейшы дуэт свету — амерыканак Кару Блэк і Лізель Хубер. На турніры WTA ў Стамбуле ў пары з амерыканкаю Джыл Крайбас Гаварцова ўзяла першы тытул у дарослай кар’еры. Дзякуючы дасягнутым вынікам у чэрвені 2008 года Вольга Гаварцова ўзнялася на 35-е месца ў рэйтынгу WTA. Пасля даволі няўдалага выступлення на Алімпіядзе ў Пекіне (у адзіночным разрадзе прайграла ў першым крузе, у парным разам з Дар’яй Куставай — у другім крузе) Гаварцова заняла месца ў 50-цы ў парным разрадзе.

У 2009 годзе Гаварцова выйшла ў фінал Кубка Крамля, дзе саступіла італьянцы Франчэсцы Ск’явонэ.

Remove ads

Зноскі

  1. Olga Govortsova // WTA website
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14580067'></a>
  2. Player Profile // WTA website
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14580067'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads