Авес

From Wikipedia, the free encyclopedia

Авесmap
Remove ads

Востраў Авес (ісп.: Isla de Aves, літаральна «Птушыны востраў») — востраў у Карыбскім моры. Належыць да дзяржавы Венесуэла. З-за тайфунаў часта мяняе знешні выгляд і губляе тэрыторыю сушы. Прыкладная сучасная плошча — 3,75 га[1]. На востраве размешчана навуковая і ваенная база, але сталага насельніцтва няма.

Хуткія факты Авес, Характарыстыкі ...
Remove ads

Прырода і геаграфія

Востраў Авес мае каралавае паходжанне, акружаны рыфам. У даўжыню дасягае 540 м. Найбольшая шырыня — каля 22 м. Вышыня сушы — каля 3 м. Сталых крыніц пітной вады няма.

Клімат трапічны вільготны. Найбольш дажджлівыя месяцы — чэрвень, жнівень і кастрычнік. Найбольш сухі месяц — сакавік[2].

Большая частка паверхні пясчаная, але ў паўночнай частцы вылучаецца травяністая прагаліна. Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі і чарапахамі[3]. На востраве рэгулярна праводзяцца даследаванні марской вады. Лічыцца адным з найбольш важных месц для размнажэння чарапах.

Remove ads

Тэрытарыяльныя спрэчкі

Востраў Авес быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі ў канцы XVI ст. Да пач. XIX ст. аспрэчваўся некалькімі дзяржавамі. На востраве не было месца для стварэння сталага паселішча, аднак жыхары Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў наведвалі яго для здабычы чарапах і чарапашых яек.

У 1854 г. амерыканцы выявілі вялікае радовішча гуана і пачалі яго здабычу, што прывяло да пратэстаў адначасова Нідэрландаў і Венесуэлы, якая лічылася спадчынніцай Іспаніі на Малых Антыльскіх астравах. Галандцы накіравалі да вострава ваенны карабель і спынілі незаконную здабычу. Спрэчка паміж Нідэрландамі і Венесуэлай была перададзена на суд каралеве Іспаніі, якая вырашыла яго на карысць Венесуэлы (1865 г.)[4]. Але афіцыйнае далучэнне да гэтай дзяржавы адбылося толькі ў 1895 г. У 18781912 гг. амерыканцы працягвалі здабычу, пакуль запасы гуана не былі вычарпаны.

Венесуэла здолела ўсталяваць эфектыўны кантроль над востравам толькі ў 1950 г. У 1978 г. пачала працу навуковая станцыя імя Сімона Балівара. У 1980 г. былі дасягнуты пагадненні аб згодзе на прыналежнасць вострава да Венесуэлы з ЗША і Францыяй. У 1988 г. з гэтым пагадзіўся прэм’ер-міністр Дамінікі.

У цяперашні час ніводная краіна не аспрэчвае правы Венесуэлы на востраў, аднак аспрэчваецца 200-мільная эканамічная зона.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads