Вуліца Дарашэвіча (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Дарашэвіча (руск.: улица Дорошевича) — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Названа ў гонар беларускага вучонага-геадэзіста і дзеяча народнай адукацыі Міхаіла Васілевіча Дарашэвіча (1900—1968). Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць, рух аднабаковы ад вуліцы Якуба Коласа да праспекта Незалежнасці.
Remove ads
Размяшчэнне
Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад вуліцы Якуба Коласа і завяршаецца скрыжаваннем з праспектам Незалежнасці. Даўжыня вуліцы складае каля 210 м.
Забудова
Няцотны бок
- № 1 (праспект Незалежнасці, 59) — 4-ы навучальны корпус БНТУ.
- № 3 — 6-павярховы інтэрнат № 5 Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа БНТУ.
- № 5 (вуліца Якуба Коласа, 12) — 8-ы навучальны корпус аўтатрактарнага факультэта БНТУ (1973, архітэктар І. Боўт, Ж. Сахарава)[1].
Цотны бок

- № 6А — Пасольства Латвіі ў Беларусі.
- № 8 — будынак Адміністрацыі Савецкага раёна (1950-я, архітэктар А. Духан). У савецкія часы тут размяшчаўся райкам КПБ Савецкага раёна[1]. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000308
- № 10 — двухпавярховы будынак.
Remove ads
Транспарт
Руху грамадскага транспарту па вуліцы няма, але на перакрыжаванні з вуліцай Якуба Коласа ёсць прыпыначны пункт "Дарашэвіча", на якім спыняюцца трамваі (1, 5, 6 і 11), якія ідуць да мікрараёна Зялёны Луг.
Мемарыяльныя дошкі

На доме № 1 устаноўлена дошка ў гонар Міхаіла Дарашэвіча.
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads