Вычулкі

былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вычулкіmap
Remove ads

Вычулкі — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, у прыгараднай зоне Брэста, на правым беразе р. Мухавец, за 8 км на ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны, 1,5 км ад шашы Брэст—Мінск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1510 года як сяло на р. Мухавец у Берасцейскім старостве Трокскага ваяводства ВКЛ. Уласнасць Л. Храбтовіча, з 1745 года — падчашніка брэсцкага Чыжа.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў маёнтак Трышын, уладанне паноў Гутоўскіх.

У 1890 годзе сяло — цэнтр сельскай грамады, якая аб'ядноўвала сялян вёсак Косічы, Вычулкі і Задворцы, мела 4514 дзес. зямлі.

У 1905 годзе ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 1 красавіка 1968 года да 8 мая 1970 года — цэнтр Вычулкаўскага сельсавета Брэсцкага раёна.

З 1 чэрвеня 2007 года Вычулкі ўвайшлі ў склад горада Брэст[1].

Remove ads

Насельніцтва

  • 38 мужчын, 50 жанчын (1870)
  • 220 жыхароў (1905)
  • 21 двор, 143 жыхары (1921)
  • 52 двары, 182 жыхары (1940)
  • 303 жыхары (1959)
  • 365 жыхароў (1970)
  • 334 гаспадаркі, 996 жыхароў (1997)
  • 599 гаспадарак, 1748 жыхароў (2005)

Інфраструктура

Пачатковая школа, клуб, магазін, бібліятэка, участак Брэсцкага рачнога порта, дырэкцыя будоўлі аўтадарог, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкі зааветснаб», дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 138, абесельгасэнерга. Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Цяплічны камбінат «Бярэсце».

Славутасці

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads