Бераст
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бе́раст[1][2], Вяз малы, Вяз грабалісты, Карагач[3], Вяз ліставаты (Ulmus minor ці Ulmus foliacea) — лістападнае дрэва ці куст роду Вяз (Ulmus) сямейства Вязавыя (Ulmaceae).

Remove ads
Батанічнае апісанне
Дрэва вышынёй 10—30 (8—25[4]) м. Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, на доўгіх чаранках, цвёрдае, пілаватае, знізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод — крылатка.
Арэал і экалогія

Распаўсюджаны у Еўропе, Міжземнамор’і, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі[4]. На тэрыторыі Беларусі бераст трапляецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах. Цвіце ў красавіку. Народныя назвы: лём, ільмак.
Святлолюбівая, засухаўстойлівая расліна. Поліморфны від[4]. Лёгка ўтварае гібрыды з іншымі відамі роду[4].
Remove ads
Сінонімы
Выкарыстанне
Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатная для замацавання схілаў. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага дрэва ў садах і парках. Драўніна (асабліва наплывы) выкарыстоўваецца ў сталярнай справе[4].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 135. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. у крыніцы пад назвай Ulmus suberosa
- Вяз. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads