Вялікая Восмата
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кая Во́смата — возера ў Гарадоцкім раёне ў басейне ракі Свіна́, за 33 км на паўночны-захад ад горада Гарадок, сярод лесу.
Remove ads
Назва
Назва Восмата балцкага паходжання. Пачатковы В- устаўны, пазнейшы. Адпачатная балцкая форма *Asmatà (Асмата́).
Корань Asm- у балцкіх рачных назвах, што вар’іруюцца як Осма / Восма / Восьма, на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Павоччы. Іх адпачатная форма аднаўляецца як *Asma[1][2][3]. Аснова Asm- з’яўляецца дыялектным варыянтам асновы Ašm- (як Asv- i Ašv- у гідронімах Asveja і Ašva, Ašvija, ад літоўскага ašva «кабыла»[4]). Асновы Akm- і Ašm- паходзяць ад варыянтаў індаеўрапейскага *ak- / *ak'- «востры». Ад першага ў літоўскай мове akmen- «камень», ад другога — ašmen- «вастрыё» і (на перыферыі мовы) ašmen- «камень»[5].
У назве Асмата корань Asm- пашыраны з дапамогай -at-. Той жа пашыральнік у назвах рэчак Гардата, Аката (> Акатаўка, прыток Гардаты) на Верхнім Павоччы[6], у літоўскіх гідронімах тыпу Amata, Žlagatas, Kamatis. Ён шырока выкарыстоўваўся ў літоўскім назва- і словаўтварэнні (gyvas «жывы» — gyvata «жыццё»)[7]. Блізкі пашыральнік -et- таксама ў назве возера Вядзета недалёка ад Асматы.
Побач з возерам Восмата — азёры з балцкімі назвамі Арлея, Жодзень, Обаль (праз яго цячэ рака Обаль), Обалінец (на пэўным аддаленні на захадзе ад ракі Обаль).
Назва возера Асмата (Восмата) значыць «Камяністае (возера)».
Remove ads
Гідраграфія
Плошча паверхні 1,12 км². Даўжыня 2,56 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Найбольшая глыбіня возера 8,8 м, сярэдняя 4,6 м. Аб’ём вады 5,21 млн м³. Плошча вадазбору 203 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на поўначы і поўдні месцамі да 10 м), параслі лесам, які падступае да ўрэзу вады. Літаральная зона вузкая, шырынёй 5—10, на ўсходзе да 10 метраў.
Дно спачатку пясчанае, пасля да глыбіні 7 м ілістае, глыбей выслана сапрапелем. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 0,2 га. Возера эўтрофнае, праточнае. Надводная расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 4—90 м, падводная распаўсюджваецца на адлегласці 20—150 м ад берага.
На захадзе ў возера ўпадае рака Асмоціца, на поўдні выцякае рака Копань (злучае з возерам Беразінец); злучана пратокай з возерам Малая Восмата.
Remove ads
Фаўна
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, гусцяра і іншыя рыбы.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads