Вялікі Камень (Шумілінскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікі Камень (Шумілінскі раён)map
Remove ads

Вялікі камень, Чортаў камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, самы вялікі валун Беларусі. За 400 метраў на паўночны захад ад вёскі Горкі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, за 400 метраў ад аўтадарогі Шуміліна-Бешанковічы. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе[1].

Хуткія факты Вялікі Камень, Размяшчэнне ...
Remove ads

Апісанне

Ружовы граніт рапаківі з авоідамі палявога шпату, які складае 60-65 % граніту. У склад уваходзіць таксама кварц (20-30 %), астатнія 5-10 % прыпадаюць на біятыт, мускавіт, рагавую падманку. Цёмна-карычневага колеру[1], па форме нагадвае гіганцкі прас. Даўжыня 11 метраў, шырыня 5,6 метра, бачная вышыня 2,8 метра[1]. Шурф глыбінёй 3 м не дасягнуў падэшвы каменя[2]. Па матэрыялах Інстытута геалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дакладная вага — 292 тоны. Пад уздзеяннем сонца, вады, ветру, перападу тэмператур Вялікі камень паступова разбураецца. У папярочным напрамку трэшчына, зарослая мхом i лішайнікам[1]. 3 паўднёвага боку ад валуна адколата 0,5 м³[1].

Прынесены ў час апошняга абледзянення 18 тысяч гадоў таму з Выбаргскага масіву Балтыйскага шчыта. Так Вялікі камень аказаўся на тэрыторыі сучаснага Шумілінскага раёна, асеў каля цяперашняй вёскі Горкі, што за 17 км на поўдзень ад Шуміліна.

Remove ads

Паданне

А. А. Мартыненка ў кнізе «Незапатрабаваныя скарбы. Па запісках лагернага ўрача» ў раздзеле «Віцебск. Шуміліна. Вялікі камень» піша, быццам адзін яўрэй з Віцебска, схаваў у трыццаці кроках ад каменя шкатулку з дабром усіх сваіх продкаў.

Галерэя

Зноскі

  1. Вялікі Камень // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  2. Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — 235 с. ISBN 978-985-08-1295-7.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads