Вяркалы

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вярка́лы[1] (трансліт.: Viarkaly, руск.: Веркалы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Верагодна, назва мае балцкую аснову, звязаную з літоўскім словам verkauti плакаць, ліць слёзы[2]. Паводле географа Вадзіма Жучкевіча, у тапаніміі такія назвы звязаны з мянушкамі ці прозвішчамі[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Соф’я Радзівіл з Алелькавічаў

У XVI стагоддзі ўласнасць князёў Алелькавічаў (Слуцкіх). Вяркалы вядомы прынамсі з 1572 года, калі ад Яна Шчарбіны (відаць, паўнамоцнага прадстаўніка Слуцкіх) яны былі атрыманы ў заставу нейкім Шаблавінскім. У 1601 годзе Януш Радзівіл, як муж Соф’і Алелькавіч, аддаваў Вяркалы ў заставу Прушыцкаму[4].

У 1612 годзе, па смерці Соф’і Алелькавіч, праз вена да мужа Януша перайшлі Радзівілам[4]. У 1626 годзе Вяркалы былі ў заставе ў Грабніцкіх. У 1680 годзе былі ў заставе ў Корсакаў, якія здавалі іх Яну Душэўскаму. У 1694 годзе Корсакі перадалі свае правы на Вяркалы сужэнцам Войнам, каторыя ў 1695 годзе атрымалі інтрамісію Вяркалаў (увайшлі ў валоданне). У 1733 годзе Войны перадалі свае правы Хадароўскаму, але ненадоўга, у 1736 годзе тут былі як вечныя ўласнікі Бандынэлі[4]. У 1739 годзе Петранэля Бандынэлава перапрадае Вяркалы Аскерку, уласніку Шацка[4]. У той час Вяркалы ўваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[5].

У 1755 годзе Аскерка аддаваў Вяркалы ў заставу Паўловічу, у 1778 годзе Юзаф Гервазы Аскерка перадаў у дажывотнае валоданне Людвіку Грушвіцкаму і яго жонцы Соф’і з Яварынскіх. Пазней Грушвіцкія выкупілі Вяркалы[4]. У сярэдзіне XVIII стагоддзя ішлі доўгія памежныя спрэчкі паміж Вяркаламі (уласнасць Аскеркаў) і Вецярэвічамі (уласнасць Радзівілаў)[6].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1795 годзе сяло, былі царква, млын, карчма. У 1800 годзе былі касцёл і млын.

Міхал Грушвіцкі, адзін з трох сыноў Людвіка, пасяліўся ў Вяркалах і фундаваў тут філіяльны касцёльчык, каторы быў закрыты каля 1850 года[4]. Па смерці Міхала Грушвіцкага Вяркаламі валодала яго дачка Міхаліна, жонка Тадэвуша Абранпальскага, іх сын Рудольф атрымаў фальварак Міхалоў, аддзелены ад Вяркал. Міхаліна Абранпальская па смерці мужа ажанілася з Аркадыюшам Шыстоўскім, па смерці Міхаліны ўласнасць перайшла да іх сына Мечыслава Шыстоўскага, прафесара акадэміі інжынераў. Мечыслаў Шыстоўскі правёў тут значную меліярацыю балот[4]. У 1876 годзе ў маёнтку Вяркалы Абранпальскіх пэўны час жыў удзельнік паўстання 1863 года Віктар Стацэвіч, сын Баніфацыя, які па амністыі і вяртанні з эміграцыі быў пад следствам і атрымліваў дазволы для пражывання на радзіме[7].

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1884 годзе ў вёсцы адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы быў хлебазапасны магазін. Краязнавец Аляксандр Ельскі згадваў у другой палове XIX стагоддзя, што маёнтак Вяркалы з дзясятак гадоў таму быў значна большы, пакуль частка, званая Ванячы, не перайшла ў спадчыну Юзафа Абранпальскага[4]. Шыстоўскія збудавалі капліцу-пахавальню на могілках у Пратасаўшчыне.

У 1889 годзе маёнтак ва ўласнасці двараніна рыма-каталіцкага веравызнання Аркадыюша Шыстоўскага, была 1061 дзесяціна зямлі[8]. У 1913 годзе маёнтак ва ўласнасць Мечыслава Шыстоўскага, было 700 дзесяцін[9].

У 1916 годзе ў вёсцы адкрыта народнае вучылішча.

Найноўшы час

Thumb
Карта ваколіц Шацка 1927 года, на якой пазначана вёска Вяркалы.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені, дзе ў 1922 годзе было 40 вучняў. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Перамога», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадскога сельсавета[10], з 1 красавіка 1960 года да 5 траўня 1962 года — у складзе Шацкага сельсавета, пасля — зноў у складзе Слабадскога сельсавета[11]. Да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[12].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1795 год — 48 жыхароў
  • 1800 год — 4 двары, 37 жыхароў
  • 1858 год — 120 жыхароў
  • 1897 год — вёска, 253 жыхары; маёнтак, 3 двары, 33 жыхары
  • 1908 год — вёска, 50 двароў, 341 жыхар; маёнтак, 1 двор, 42 жыхары[13]
  • 1917 год — вёска, 50 двароў, 286 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 16 жыхароў, усе беларусы[14]
  • 1960 год — 140 жыхароў
  • 2002 год — 25 двароў, 53 жыхары
  • 2009 год — 31 жыхар[15]
  • 2019 год — 20 жыхароў[16]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads