Соф’я Слуцкая
(1585—1612) княгіня слуцкая і капыльская, праваслаўная святая From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Соф’я Алелькавіч, у шлюбе Радзівіл (1 мая 1585 — 19 (29) сакавіка 1612) — вялікалітоўская арыстакратка з роду Алелькавічаў. Прылічана да святых Рускай праваслаўнай царквой.
Remove ads
Паходжанне
Алелькавічы — родзічы вялікіх князёў літоўскіх. Пачынальнік роду — Аляксандр (Алелька), сын кіеўскага князя Уладзіміра, унук вялікага князя літоўскага Альгерда.
Дзед Соф’і Алелькавіч — Юрый, вызначаўся набожнасцю, уласнаручна перапісаў Евангелле для слуцкага Траецкага манастыра, сабраў багатую бібліятэку. З трох яго сыноў прыхільнасць праваслаўю захаваў толькі старэйшы — бацька Соф’і, князь Юрый IIІ Юр’евіч, жанаты з Барбарай[3] з Кішак. У гэтым непрацяглым шлюбе і нарадзідася Соф’я — апошняя з Алелькавічаў.
Remove ads
Біяграфія

У раннім узросце страціла маці, адразу за ёй пайшоў з жыцця і бацька. Апеку над сіратой, уладальніцай вялікай латыфундыі, здзяйснялі сваякі Хадкевічы — староста жамойцкі Юрый, а пасля яго смерці кашталян віленскі і староста берасцейскі Геранім. Пасля смерці дзядзькаў Аляксандра (1591) і Яна Сымона (1592) да Соф’і перайшло ўсё Слуцкае княства са Слуцкам і Капылём.
Хадкевічы пазычылі ў князёў Радзівілам значныя грашовыя сумы і хацелі выкарыстаць сваю апеку, выплаціўшы даўгі пасагам малалетняй Соф’і, таму і сасваталі 11-гадовую дзяўчынку за прадстаўніка біржанскай галіны Януша Радзівіла, сына віленскага ваяводы Крыштафа. Перад вяселлем абвастрыліся фінансавыя спрэчкі двух родаў, Хадкевічы скасавалі заручыны сваёй выхаванкі. Аднак Радзівілы рашуча заявілі, што не жадаюць адмаўляцца ад нявесты. Спрэчкі ледзь не выліліся ў баявыя дзеянні. Пры пасрэдніцтве караля Жыгімонта ІІІ Вазы бакі паразумеліся. Хадкевічы адмовіліся ад апекі, атрымалі 360 000 злотых і 500 валок зямлі, іх даўгі былі скасаваныя[3]. Новы дзень вяселля прызначылі на 1 кастрычніка 1600 года, на свята Пакрова Багародзіцы. Соф’я Слуцкая і Януш Радзівіл павянчаліся ў адным з храмаў Бярэсця.
Княгіні даводзілася падоўгу заставацца адной, як многім жанчынам таго часу. Муж удзельнічаў спачатку ў шведскай вайне 1600—1602 гадоў, потым кіраваў рокашам 1605—1609 гадоў. Памерла 19 сакавіка 1612 года падчас родаў, пахавана ў Слуцкім Траецкім манастыры. Месца Алелькавічаў сярод паноў-рады перайшло да яе мужа[крыніца?].

Сама Сафія была каталічкай. У 1660 годзе выйшла замужам за кальвініста Януша Радзівіла. Паводле праваслаўнай царкоўнай гісторыі, Соф’я апекавала праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім, асабліва ў Слуцку, не толькі матэрыяльна і маральна падтрымлівала духавенства і слуцкіх вернікаў, якія аб’ядналіся ў Праабражэнскае брацтва, каб процістаяць Берасцейскай уніі, але і сама брала ўдзел у гэтай дзейнасці. Быццам Соф’я вылучыла сродкі для будаўніцтва праваслаўных храмаў і шпіталяў для бедных, паломнічала ў святыя мясціны. Княгіня пры дапамозе мужа атрымала каралеўскі прывілей, які абараняў праваслаўных вернікаў у яе ўладаннях ад далучэння да царкоўнай уніі. Паводле царкоўнага падання, неўзабаве па смерці княгіні, сярод гараджан пайшлі чуткі пра цуды, якія адбываліся каля яе труны, і тады пачалося шанаванне Соф’і як мясцовай святой, але кананізавалі яе толькі ў 1984 годзе. Цяпер мошчы Соф’і захоўваюцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску. Дзень яе памяці — 1 красавіка.
Remove ads
У культуры
Персанаж рамана Юзафа Крашэўскага «Апошняя са слуцкіх князёў» (1841) і гістарычнай драмы Уладзіслава Сыракомлі «Магнаты і сірата» (1859).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
