Вясновае наступленне (1918)

Кампанія Першай сусветнай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Вясновае наступленне (1918)
Remove ads

Вясно́вае наступле́нне (21 сакавіка17 ліпеня 1918 года) — адна з найбуйнейшых бітваў Першай сусветнай вайны. Няўдача вясновага наступлення паставіла канчатковы крыж на надзеях Германіі пераламаць ход вайны.

Хуткія факты Вясновае наступленне, Дата ...

Пасля падпісання Брэсцкага міру Германія змагла зняць свае войскі з Усходняга фронту і перакінуць іх на Заходні, атрымаўшы тым самым колькасную перавагу над войскамі Антанты. План будучага буйнамаштабнага наступлення прадугледжваў разгром саюзных войскаў на Заходнім фронце і заканчэнне вайны. Планавалася раздзяліць саюзную групоўку войскаў, брытанскія войскі «скінуць у мора», а французскія прымусіць адступаць да Парыжа.

Пасля першапачатковых поспехаў германская армія прасунулася на значную адлегласць углыб абароны саюзнікаў, аднак прарваць фронт не змагла. Да 5 красавіка першая фаза Вясновага наступлення, так званая «аперацыя Міхаэль», завяршылася. Наступленне працягвалася да сярэдзіны лета 1918 года, завяршыўшыся другой бітвай на Марне. Аднак як у 1914 годзе, і тут германцы таксама пацярпелі паражэнне.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads