Вячаслаў Віктаравіч Вярсоцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Віктаравіч Вярсоцкі (нар. 9 чэрвеня 1955, Мінск) — беларускі жывапісец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1955 года ў Мінску[1], у сям’і мастака Віктара Вярсоцкага.
У 1976 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся ў А. Малішэўскага, А. Луцэвіча і Ю. Выхадцава. Браў урокі ў майстэрні В. Цвіркі[1].
З’яўляецца ўдзельнікам мастацкіх выставак з 1972 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года[1].
Творчасць
Працуе пераважна ў жанры пейзажа, нацюрморта і партрэта. Сярод асноўных твораў — «Мінск. Сімфонія восені», «Вясна. Вулічка Верхняга горада», «Спрадвечнае», «Мокрыя дрэвы», «Кветкі», «На Мацея зіма пацее», «Кастрычнік», серыя «Краскі беларускіх пушчаў», «Нацюрморт з чырвонай рэдзькай», «Па дарогах Беларусі», «Мінск салютуе», «Крышталёвы вечар», «Вечар на Браслаўшчыне», партрэты «Маці», «Студэнтка»[1].
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў Літаратурным музеі М. Багдановіча[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads