Вячаслаў Іванавіч Чарнуха-Воліч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячаслаў Іванавіч Чарнуха-Воліч (нар. 1963, в. Святая Воля, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дырыжор.

Хуткія факты Вячаслаў Іванавіч Чарнуха-Воліч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую акадэмію музыкі па класе фагота (1989) і па класу оперна-сімфанічнага дырыжыравання (1994), а таксама магістратуру акадэміі.

У 1993 стаў дырыжорам Беларускага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі. У 1995—2019 гадах — дырыжор Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі. Аўтар шматлікіх творчых праграм і праектаў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі, у тым ліку «Ноч оперы ў Мірскім замку», «Маладыя таленты Беларусі», «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў».

З 2019 года — галоўны дырыжор Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета[1]. 24 жніўня 2020 Вячаслава Чарнуху-Воліча прызначылі галоўным дырыжорам Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі, але 26 жніўня ён пакінуў сваю пасаду[2]. Вярнуўся ў Адэсу[3], дзе працаваў да красавіка 2023 года, правёў шэраг канцэртаў за мяжой, каб прыцягнуць увагу да вайны ва Украіне.

8 красавіка 2023 года ў Азербайджанскім тэатры оперы і балета ў Баку ігралі «Багему» Джакама Пучыні, а дырыжыраваць запрасілі Вячаслава Чарнуху-Воліча. На здымках дырыжор пазіраваў разам з кіраўніком Азербайджанскай оперы — Юсіфам Эйвазавым, мужам спявачкі Ганны Нятрэбка, якая знаходзіцца пад санкцыямі ва Украіне. У выніку Вячаслаў Чарнуха-Воліч быў звольнены з Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета[4].

Месцам працы дырыжора стаў Нацыянальны тэатр оперы і балета Рэспублікі Малдова.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. operahouse.od.ua(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2021. Праверана 5 лістапада 2021.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads