Жыдыкі
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыдыкі[2], таксама Жыдзі́кай[3] (літ.: Židikai, жам. Žėdėkā)— мястэчка ў Мажэйкаўскім раёне Цельшаўскага павета Літвы. Цэнтр Жыдыкаўскай сянюніі. Месцяцца за 21 км на захад ад горада Мажэйкі. За 4 км паўночны захад ад Жыдыкаў выток ракі Лосіс.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1568 годзе (ст.-бел.: Жидыки[2]), маёнтак у Цельшаўскім павеце. Належалі езуітам, па скасаванні ордэна ўласнасць камісіі эдукацыйнай, з 1781 года ўласнасць Антонія Гелгуды[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Жыдыкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя былі аднайменныя мястэчка і маёнтак у Цельшаўскім павеце, цэнтр Жыдыкаўскай воласці. У 1859 годзе было 15 дамоў, 155 жыхароў[4]. У мястэчку быў парафіяльны каталіцкі касцёл, каталіцкая капліца, сінагога, жыдоўскі малітоўны дом, валасное праўленне, дом прытулку, народная школа, 14 крам, 3 дробныя гарбарні. Уклада-заліковае таварыства заснавана ў 1879 годзе. Маёнтак уласнасці Пуслоўскіх[4].
З 1918 года ў складзе Літвы.
Remove ads
Вядомыя асобы
У мястэчку жыла і памерла літоўская пісьменніца Шатрыёс Рагана (Марыя Пячкаўскайце).
Галерэя
- Дом, у якім жыла пісьменніца Шатрыёс Рагана
- Касцёл
- Капліца
- Каплічка
- Помнік незалежнасці Літвы (1928 г.) разбураны падчас савецкай акупацыі, адноўлены ў 1990 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads