Віктар Барнафавіч Зураеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Барнафавіч Зураеў (нар. 28 лістапада 1963) — палкоўнік, камандзір спецыяльнага падраздзялення Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «Алмаз» (2010[1]—2021).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 28 лістапада 1963 года. Этнічны асецін.
У 1986 годзе паводле размеркавання трапіў у Мінск камандзірам узводу ўнутраных войск СССР воінскай часці 3214. У сярэдзіне 1980 года на ўсесаюзных зборах у Тбілісі атрымаў крапавы берэт. У 1991 годзе меў баявое заданне ў Нагорным Карабаху[2], удзельнічаў у лакалізацыі армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў Нагорным Карабаху.
У 1993 годзе прыняў першы экзамен на крапавы берэт у Беларусі[3]. Працягнуў службу ў пагранічных войсках. Служыў начальнікам аддзела, пазней — намеснікам камандзіра воінскай часці 1250 пагранічных войскаў (Мінск), на тэрыторыі якой базуецца пагранічны спецназ (Асобная служба актыўных мерапрыестваў, АСАМ)[4].
У 2012 годзе кіраваў службай па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў. У 2018 годзе суправаджаў Віктара Лукашэнку ў часе візіту ў Чачню, быў на сустрэчы з Рамзанам Кадыравым[5].
Адзін з кіраўнікоў падаўлення масавых пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пад камандаваннем Зураева супрацоўнікам спецпадраздзялення «Алмаз» у Мінску быў застрэлены бяззбройны дэманстрант Аляксандр Тарайкоўскі[6].
Са снежня 2021 года працуе намеснікам генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі»[7].
Remove ads
Сям’я
- Сын — Аляксандр Віктаравіч Зураеў (нар. 1993) — кандыдат хімічных навук, дацэнт, дэкан хімічнага факультэта БДУ[8].
Узнагароды
- медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (2003)[9]
- медаль «За бездакорную службу» I ступені (2010)[10]
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2015)[11].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads