Карабахскі канфлікт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карабахскі канфлікт
Remove ads

Карабахскі канфлікт (азерб.: Qarabağ münaqişəsi, арм.: Արցախյան հակամարտություն) — этнапалітычны канфлікт[1] на Паўднёвым Каўказе ў рэгіёне Нагорнага Карабаха паміж азербайджанцамі і армянамі.

Хуткія факты Карабахскі канфлікт, Праціўнікі ...

Перадгісторыя канфлікту

На працягу стагоддзяў рэгіён паслядоўна быў часткай Армянскага царства, Персідскай дзяржавы і Расійскай імперыі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года армяне абвясцілі незалежнасць Нагорнага Карабаха, з чым туркі і азербайджанцы не пагадзіліся. У выніку барацьбы за тэрыторыю загінулі тысячы чалавек, а сам Карабах застаўся пад азербайджанскім ваенным кантролем

У 1921 годзе Нагорны Карабах афіцыйна аднеслі да новаабвешчанай Азербайджанскай ССР[2], дзе армяне Карабаха рэалізавалі сваё права на самавызначэнне ў рамках аўтаноміі. У савецкі перыяд Арменія неаднаразова ўздымала пытанне перадачы вобласці пад сваю юрысдыкцыю, аднак не атрымлівала падтрымку саюзнага кіраўніцтва[3].

Больш інфармацыі год перапісуНацыянальнасць, чалавек ...
Remove ads

Пачатак канфлікту

У 1987 годзе ў Нагорным Карабаху пачалася кампанія па зборы подпісаў за ўз’яднанне з Армянскай ССР.

20 лютага 1988 года абласны савет НКАВ звярнуўся ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўныя Саветы Азербайджанскай і Армянскай саюзных рэспублік з просьбай разгледзець пытанне перадачы вобласці ў склад Арменіі.

У чэрвені таго ж года ВС Арменіі даў згоду на ўваходжанне НКАВ ў склад Рэспублікі, Азербайджан у сваю чаргу абвясціў гэтае рашэнне незаконным.

12 ліпеня 1988 года аблсавет Нагорнага Карабаха заявіў пра выхад са складу Азербайджанскай ССР. У адказ, 18 ліпеня, Прэзідыум ВС СССР прыняў пастанову пра немагчымасць перадачы НКАВ Арменіі.

З верасня 1988 года паміж армянамі і азербайджанцамі пачаліся ўзброеныя сутыкненні, якія перайшлі ў зацяжны канфлікт.

У студзені 1989 года, па рашэнні Прэзідыума ВС СССР, у НКАВ было ўведзена прамое кіраванне саюзным кіраўніцтвам.

1 снежня 1989 года Саветы Армянскай ССР і НКАВ прынялі Пастанову «Аб уз’яднанні» Рэспублікі і вобласці, аднак, у студзені 1990 года, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прызнаў яе неканстытуцыйнай.

У пачатку 1990 года на армяна-азербайджанскай адміністрацыйнай мяжы пачаліся баі з ужываннем артылерыі. 15 студзеня 1990 года саюзныя ўлады ўвялі ў НКАВ і прылеглых раёнах надзвычайнае становішча.

У красавіку — маі 1991 года ўнутраныя войскі МУС СССР і часткі Савецкай Арміі правялі ў рэгіёне аперацыю «Кальцо», каб раззброіць «армянскія незаконныя ўзброеныя фармаванні».

30 жніўня 1991 года была прынята Дэкларацыя «Аб аднаўленні незалежнасці Азербайджанскай Рэспублікі», у складзе якой апынуўся і Нагорны Карабах.

2 верасня 1991 года на сумеснай сесіі Нагорна-карабахскага абласнога і Шаумянаўскага раённага саветаў была абвешчана Нагорна-Карабахская Рэспубліка (НКР) у складзе СССР.

10 снежня 1991 года, на праведзеным у НКР рэферэндуме, 99,98% яго ўдзельнікаў выказаліся за незалежнасць рэгіёна.

19—27 снежня 1991 года, ў сувязі з распадам Савецкага Саюза, з Нагорнага Карабаха былі выведзены ўнутраныя войскі МУС СССР.

6 студзеня 1992 года Вярхоўны Савет НКР прыняў Дэкларацыю «Аб дзяржаўнай незалежнасці Нагорна-Карабахскай Рэспублікі»[5].

Remove ads

Узброены канфлікт 1992—1994 гадоў

Thumb
Зверху па гадзіннікавай стрэлцы: пабітыя азербайджанскія бронетранспарцёры (2005), унутрана перамешчаныя асобы  (руск.) — азербайджанцы з тэрыторый, якія перайшлі пад кантроль армян (1993), танк — помнік у Аскеране (2007), армянскія салдаты  (руск.) (1994)

З 1992 па 1994 год Азербайджан спрабаваў узяць самаабвешчаную Рэспубліку пад свой кантроль, гэта былі поўнамаштабныя ваенныя дзеянні, Баку і Ерэван ўжывалі цяжкую тэхніку і авіяцыю. У гісторыю гэтыя падзеі ўвайшлі як першая Карабахская вайна, падчас якой загінулі да 30 тыс. чалавек (удзельнікаў баявых дзеянняў і мірных жыхароў).

Армянскія фарміраванні ўзялі пад кантроль і некалькі раёнаў Азербайджана, якія да пачатку канфлікту не ўваходзілі ў Нагорна-Карабахскую аўтаномію: Кельбаджарскі, Лачынскі, Кубатлінскі, Джэбраільскі і Зангеланскі раёны цалкам, Агдамскі і Фізулінскі часткова.

Пасля вайны незалежнасць Нагорна-Карабахскай Рэспублікі са сталіцай у Сцепанакерце не была прызнана ніводнай краінай, у тым ліку Арменіяй, хоць менавіта Ерэван забяспечваў яе эканамічную і ваенную бяспеку[6].

Спыненне агню

Thumb
Контуры тэрыторыі, кантраляванай НКР на момант падпісання пагаднення аб спыненні агню 1994 года, накладзеныя на контуры тэрыторыі, на якой была абвешчана НКР у верасні 1991 года
  • 5 мая — па ініцыятыве Міжпарламенцкай Асамблеі СНД, парламента Кіргізіі, Федэральнага Сходу і Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі праведзена сустрэча, паводле вынікаў якой прадстаўнікі Мілі Меджліса Азербайджана, Вярхоўнага Савета Арменіі і Нагорнага Карабаха[7] падпісалі Бішкекскі пратакол з заклікам спыніць агонь у ноч з 8 на 9 мая 1994 года[8].
  • 9 мая — паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Нагорным Карабаху Уладзімір Казіміраў падрыхтаваў «Пагадненне аб бестэрміновым спыненні агню», якое ў гэты ж дзень у Баку падпісаў ад Азербайджана міністр абароны Мамедрафі Мамедаў.
  • 10 мая — «Пагадненне» ў Ерэване падпісаў ад Арменіі міністр абароны Серж Саргсян.
  • 11 мая — «Пагадненне» ў Сцепанакерце падпісаў Камандуючы арміяй Нагорнага Карабаха Самвел Бабаян. Дадзенае «Пагадненне» ўступіла ў сілу ў поўнач 12 мая 1994 года.
Remove ads

Перыяд паміж першай і другой Карабахскімі войнамі

З часу падпісання Бішкекскага пратакола ў 1994 годзе бакі канфлікту неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню, на мяжы адбываліся лакальныя інцыдэнты з ужываннем агнястрэльнай зброі, але ў цэлым перамір’е захоўвалася[5].

Баявыя дзеянні ў 2020 годзе

У ходзе ваенных дзеянняў у верасні-лістападзе 2020 года Азербайджан вярнуў кантроль над Фізулінскім[ru], Джэбраільскім[ru], Зангеланскім[ru] і Кубатлінскім[ru] раёнамі, а таксама значную частку тэрыторыі былой Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (у тым ліку горад Шуша). Згодна з Пагадненнем аб спыненні агню ад 10 лістапада 2020 года, Азербайджан таксама атрымаў кантроль над Агдамскім[ru], Кельбаджарскім[ru] і Лачынскім[ru] раёнамі (за выключэннем Лачынскага калідора[ru], які злучае Нагорны Карабах з Арменіяй)[9].

Remove ads

Баявыя дзеянні ў 2023 годзе

Заканчэнне канфлікту

9 жніўня 2025 года ў Вашынгтоне была падпісана Дэкларацыя пра мірныя адносіны Арменіі і Азербайджана[10]

Крыніцы

Літаратура і спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads