Віктар Паўлавіч Чарнышоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Паўлавіч Чарнышоў (17 ліпеня 1919, г. Луганск — 21 студзеня 2008, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1965).

Хуткія факты Віктар Паўлавіч Чарнышоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1941 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва. Працаваў галоўным архітэктарам Оршы, Гомеля, Мінска (19671970), начальнік Віцебскага абласнога філіяла інстытута «Белдзяржпраект», галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект», намеснік дырэктара БелНДІдзіпрасельбуд, дырэктар Мінскага філіяла цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва. У 19541957 выкладчык Віцебскага будаўнічага тэхнікума[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Член КПСС з 1960 года. Пражываў у г. Мінск[2].

Remove ads

Творчасць

Работы: праекты забудовы кварталаў па вуліцах Савецкай, Сялянскай, Першамайскай у Гомелі (19491950), вул. Фрунзэ ў Віцебску (19571959[2]), планіроўка пл. Леніна ў Оршы (1962), генпланы (з карэкціроўкамі) Віцебска (1955—1956, 19711974[2]), Наваполацка (1960, 19721974, усе ў аўтарскім калектыве)[1], схема фарміравання сеткі гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года (1972—1975)[2].

Аўтар шэрагу артыкулаў па пытаннях горадабудаўніцтва Беларусі[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1966), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1963, 1969). Дзяржаўная прэмія БССР 1984 за планіроўку і забудову Наваполацка[2].

Зноскі

  1. Чарнышоў Віктар Паўлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Чернышев Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads