Вілеміт
мінерал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вілемі́т[2] — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, сілікат цынку Zn2SiO4. Названы ў 1829 годзе французскім мінералогам і крышталёграфам А. Леві ў гонар першага караля Нідэландаў Вілема (Вільгльма) I[3].
![]() |
Вілеміт на Вікісховішчы |
---|
Remove ads
Уласцівасці
Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае прызматычныя і ігольчатыя крышталі, зярністыя і радыяльна-прамянёвыя агрэгаты, нацёкі. Колер белы да бясколернага, жоўты, зялёны, чырвоны, карычневы і інш. Колер рысы — белы. Бляск шкляны да смалістага. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,89—4,19 г/см³. Крохкі. Прымесі жалеза, марганцу, магнію, кальцыю, свінцу, алюмінію.
Паходжанне і радовішчы
Мінерал мае кантактава-метасаматычнае, часта гіпергеннае паходжанне. Радовішчы ў ЗША, Замбіі, Германіі, Намібіі, Расіі, Таджыкістане.
Выкарыстанне
Вілеміт выкарыстоўваецца ў якасці руды на цынк. Празрысты вілеміт жоўтага колеру — каштоўны камень. Сінтэтычны выкарыстоўваецца ў якасці люмінафору.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- Виллемит // Каталог минералов (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads