Савецкая вуліца (Ліда)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Савецкая вуліца (руск.: Советская улица) — вуліца ў горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Савецкая вуліца Ліда, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Адна са старэйшых вуліц горада. Археолагі вызначылі, што культурны слой тут дасягае 2,5 метра (каля музычнага каледжа)[1]. Гістарычна Віленская-Замкавая была галоўнай вуліцай вузкай сялібнай тэрыторыі, заціснутай паміж двума рэкамі, і паўтарала абрысы водападзелу, ідучы ад замка (1320-1330-я) каля зліцця рэк[2] у кірунку да Вільні, ад якога і пайшла назва. Упершыню назва Віленская згадваецца 20 верасня 1674 г., калі лідская мяшчанка Соф’я Івашкевіч падарыла манахам-кармелітам палову пляца на вуліцы[3].

У канцы XVIII ст. склаліся чатыры папярочныя вуліцы рознай ступені развітасці, якія адыходзілі ў бакі ад галоўнай вуліцы. Па Віленскай вуліцы склаўся кампактны двухцэнтрава лінейны грамадскі цэнтр, абумоўлены камунікацыяй паміж дзвюма плошчам: галоўнай гандлёва-адміністрацыйнай шматвугольнага абрысу і культурна-гандлёвай трохвугольнай перад замкам. Уздоўж вуліцы быў созданы рад манументальных збудаванняў, якія адрозніваліся цеснай згрупаванасцю[2].

З поўдня на поўнач па вуліцы размяшчаліся фарны Крыжаўзвіжанскі касцёл (17471770), касцёл Дзевы Марыі (другая палова XVIII ст.) і кляштар кармелітаў, ратуша (XVIII ст.), сінагога (XVIII ст.), базыльянская царква з манастыром (XVIII ст.), касцёл Святога Іосіфа (17971825)[2].

Да 1824 г. Віленская была выбрукавана каменем[4]. Пажар 23 жніўня 1842 года ў Лідзе ўзнік з-за перагрэву печы ў яўрэйскай лазні. У выніку згарэлі касцёл піяраў, школьны двор, частка дамоў каля Рыначнай плошчы і 43 дамы ўздоўж вуліцы Віленскай, паводле іншых звестак, згарэлі 80 яўрэйскіх дамоў і 40 хрысціянскіх, а таксама павятовая драўляная паштовая кантора[1][5]. На плане горада, складзеным пасля пажару, бачна, што гарадская тэрыторыя прасунулася на поўнач уздоўж Віленскай дарогі[1].

У сярэдзіне XIX стагоддзя, па ўспамінах Мірона Браніслава Нарбута, Ліда гэта «адна доўгая вуліца Віленская, якая праходзіць па ўсёй даўжыні горада на працягу вярсты. Папярок іншая вуліца — Каменская, па баках вуліцы кароткія: Сенатарская і Крывая і, нарэшце, Рынак»[4].

6 кастрычніка 1891 г. у Лідзе здарыўся пажар, у якім згарэла большая частка горада, практычна ўся яго цэнтральная частка. Хутка пасля пажару вуліца Віленская была забудаваная цаглянымі двухпавярховымі будынкамі, напершых паверхах якіх размясціліся крамы, майстэрні, закусачныяі г. д[1].

Thumb
Кармеліцкі касцёл (злева) і Фарны касцёл. 1900

У пачатку ХХ стагоддзя Віленская была гандлёвым і прамысловым цэнтрам Ліды, на ёй размяшчаліся 206 прадпрыемстваў: майстэрні, аптэкі, пякарні, кафэ, кандытарскія, чайныя, корчмы, гасцініцы, кінематограф, банкірскія канторы, казначэйства, шматлікія крамы, склады і пошта. У 1913 г. працягласць вуліцы складала 2 км. Першыя паверхі будынкаў ад касцёла да сабора ўяўлялі сабой гандлёвы пасаж без даху працягласцю 400 м, другія паверхі былі жылымі. Унутры вузкіх выцягнутых да Лідзейкі і Каменцы двароў размяшчаліся заводы — медаварны, 2 піваварныя, 2 лесапільныя, чыгуналіцейны, цукерачная і тытунёвая фабрыкі, 2 друкарні[3].

У 1921 г. частка вуліцы Віленскай да чыгуначнага пераезду[6] была перайменавана ў вуліцу Сувальскага палка, названую ў гонар 41-га Сувальскага палка[pl], які не пусціў у Ліду часці Чырвонай Арміі, якія ўцякалі пасля паражэння пад Варшавай у 1920 годзе[5]. У прастамоўі вуліца называлася проста Сувальскай[7].

На мяжы 1920-1930-х гадоў на вуліцы Сувальскай знаходзілася 20 галантарэйных крамаў, 14 з вырабамі тэкстыльнай прамысловасці, т.зв. мануфактура, 13 з таварамі спажывецкімі, 9 з т. зв. таварамі каланіяльнымі, 6 піўных, 5 крамаў з абуткам, 5 цукерняў, 3 кнігарні, 3 крамы з вяндлінамі (вэнджанасцямі), 3 з напоямі алкагольнымі, 2 з мэбляю і г.д., былі таксам 4 банкі. Яўгенія Ярмантовіч у сваёй кнізе «У цені замка Гедзіміна» (1995) апісвае вуліцу ў 1930-я гады: «Вуліца Сувальская была густа забудавана з абодвух бакоў. Паміж разнастайнымі крамамі і крамкамі амаль не было прамежкаў, так блізка суседнічалі яны паміж сабой. Стваралася ўражанне вялікага гандлёвага цэнтра»[8].

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР ў 1939 годзе атрымала назву Савецкая.

У паваенны перыяд мерыдыянальны кірунак у планіроўцы горада быў прадстаўлены адной толькі Савецкай вуліцай. Такая сітуацыя захоўвалася да завяршэння праспекта Перамогі[9].

Remove ads

Размяшчэнне

Да скрыжавання з вул. Кірава арыентавана з паўдня на поўнач, пасля — з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Размешчана паміж праспектам Перамогі і ракой Лідзеяй. Пачынаецца ад скрыжавання вуліц Замкавай і Грунвальдскай каля плошчы 600-годдзя Ліды і Лідскага замка, перасякае вуліцу Ленінскую, з ўсходу прымыкае вуліца Таўлая, з захаду — вуліца Кірава, далей перасякае вуліцы Міцкевіча, 8 Сакавіка, з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Фабрычная, завяршаецца за чыгуначнымі пуцямі скрыжаваннем з вуліцай Льва Талстога, пераходзячы ў вуліцу Свярдлова. Даўжыня вуліцы складае каля 1,8 км.

Remove ads

Забудова

Няцотны бок

  • Сувальская вуліца, 3 (не захаваўся) — будынак, у якім размяшчаліся тэхнічны аддзел гарадской управы, гарадская бібліятэка і рэдакцыя «Лідскай зямлі», перанесеная ў 1938 г. з вуліцы Замкавай. Прыблізна на месцы, дзе былі дамы № 3, 5, 7 на вул. Сувальскай зараз стаіць гандлёвы дом «Юбілейны» па Савецкай вуліцы, 1. Гарадская бібліятэка аднавіла сваю працу ў 1922 г. Запачаткаваў кніжныя фонды бібліятэкі былы бурмістр Ліды Рудольф Бергман, ён падараваў гораду сваю асабістую бібліятэку. Не менш за 25 % кніг прыпадала на яўрэйскую літаратуру. Гэта была адна з лепшых устаноў такога кшталту ў Заходняй Беларусі. Сучаснікі адзначалі, што ў яе фондах былі навейшыя выданні сусветнай літаратуры, творы, адзначаныя высокімі ўзнагародамі, Нобелеўскімі і іншымі прэміямі. У фондзе мэтанакіравана быў выдзелены раздзел краязнаўчай літаратуры[10].
Пры канцы 1937 г. у гарадской бібліятэцы прайшоў двухдзённы семінар павятовых бібліятэк[10].
Пры канцы 1938 г. бібліятэка была грунтоўна адрамантавана і атрымала новыя пакоі. Чытальная зала засталася ў былым бібліятэчным пакоі, а кніжныя фонды былі перанесены ў два новыя пакоі таго ж будынка. Яўрэйскі аддзел таксама атрымаў два новыя пакоі, у першым зроблена чытальная зала, а ў другім кнігасховішча[10].
Thumb
Касцёл у пачатку XX ст.
На працягу XIX ст. першы паверх кляштара часта выкарыстоўваўся для свецкіх мэтаў. Акрамя павятовага архіва, тут месціліся павятовая каса і нават суд з канцылярыяй. Ужо на пачатку XIX ст. касцёл і кляштар патрабавалі рамонту, удалося адрамантаваць фасад, гзымсы і дахі. Але 20 траўня 1826 г. пажар знішчыў дах і пашкодзіў скляпенні. Пасля пажару касцёл стаяў занядбаны і брудны. У 1829 г. была пабудавана новая званіца. Касцёл закрыты царскім указам ад 6 верасня 1835 года[11].
Выкананыя ў 1840 г. абмеры сведчыць, што касцельныя скляпенні ўжо не існавалі. У 1845 г. будынак кляштара быў перароблены на вайсковы шпіталь, касцёл быў кінуты і разбураўся. У 1851 г. кляштар апісваўся як кінуты і разбураны. У 1858 г. муры святыні «ледзь трымаліся»[11].
У 1908 г. касцёл быў разабраны. Цэгла выкарыстоўвалася для будаўніцтва кашараў Паўночнага вайсковага гарадка. У тым жа 1908 г. кляштар занялі вайскоўцы. Пад час нямецкай акупацыі 1915-18 гг. у будынку былога кляштара месціўся салдацкі клуб[11][12]. З 1927 г. ў будынку кляштара размясцілася староства Лідскага павета[11]. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1941 г., будынак былога кармеліцкага кляштара згарэў, але сцены яго стаялі да пачатку 1950-х гг.[12], пасля чаго знесены. Зараз на месцы кляштара знаходзіцца будынак музычнага каледжа[11].
Thumb
Гатэль «Нямецкі дом». 1917—1918
  • Віленская вуліца, 19 (не захаваўся) — з 1917 г. пачаў працаваць гатэль «Нямецкі дом». З боку вуліцы Віленскай да гатэля была прыбудавана летняя тэраса рэстарана, з якой для наведвальнікаў меўся добры відарыс цэнтральнай вуліцы горада. Дом гарэў падчас вулічных баёў 1919 і 1920[ru] гг. і страціў летнюю тэрасу і трэці, мансардны паверх[13].
  • № 3 — Лідскі дзяржаўны музычны каледж.
  • № 31 — будынак (1912) — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000336шыфр 413Г000336
  • № 63 — Храм святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца на могілках.
  • ЦЭЦ

Цотны бок

Thumb
Былы кінатэатр «Кастрычнік» (дом № 12)
  • № 12 — Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (былы кінатэатр «Кастрычнік»).
  • № 16 — двухпавярховы будынак. У двары дома знаходзіўся будынак кінатэатра «Эра». Абодва будынкі згарэлі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У доме падчас вайны у яго сценах месцілася кухня, што карміла яўрэяў лідскага гета, калі яны пад канвоем выконвалі работы па разборцы згарэўшага цэнтра горада, таму ён не быў разабраны і быў адноўлены толькі пасля вайны. Пасля невялікага рамонту адразу пасля 1945 года ў ім пачаў працаваць гарадскі кінатэатр[14]. З успамінаў гараджан[15]:
Thumb
Кінатэатр у доме па Савецкай, 16. 1950-я
" Тут быў кінатэатр з глядзельнай залай на другім паверсе. Пасля сеанса гледачы спускаліся з боку двара па арматурнай, стромкай, амаль пажарнай лесвіцы. … Было вельмі нязручна ў цеснай зале з нізкай столлю, дзе стаялі масіўныя квадратныя калоны, якія вельмі перашкаджалі глядзець фільм. І падлога там была без узвышша, хлапчукі сядзелі на спінках крэслаў — проста бяда! Я палову фільма не бачыла, а толькі чула, нават плакала ад незадаволенай цікаўнасці. "
Thumb
Лідскі каледж.
Remove ads

Зноскі

  1. Лаўрэш, Л. Л.Ліда ўчора і сёння : гісторыя горада ў выявах / Леанід Лаўрэш. — Ліда : Лідская друкарня, 2013. — 152 с. ISBN 978-985-6437-29-1.
  2. Лаўрэш Л. Л. Шэпт пажоўклых старонак. лідчына ў люстэрку прэсы. 1900-1939 гг. / Л. Л. Лаўрэш. — Гродна: ТАА «ЮрСаПрынт», 2017. — С. 287-288. — 432 с. ISBN 978-985-7134-39-7.
  3. Лаўрэш Леанід. Лідскія кінатэатры Архівавана 29 мая 2020. // Маладосць 2017. № 11. С. 95-104.
  4. Канчэўская, Л. Маленькая аповесць пра любоў. / Л. Канчэўская. // Ад Лідскіх муроў. — 2015. — № 8. — С. 262.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads