Віленскі павет (Польская Рэспубліка)

Польская Рэспубліка From Wikipedia, the free encyclopedia

Віленскі павет (Польская Рэспубліка)
Remove ads

Ві́ленскі павет (польск.: Powiat wileński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель, у 19201922 гадах — Сярэдняй Літвы, а пасля — Віленскай зямлі Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вільня.

Хуткія факты Віленскі павет, Краіна ...

Да Першай сусветнай вайны Віленскі павет уваходзіў у склад Віленскай губерні Расійскай імперыі.

18 лютага 1921 года горад Вільня вылучаны ў асобны гарадскі павет[1]. У 1921 годзе без афіцыйнага акту Віленскі павет быў аб’яднаны з Троцкім паветам у адзін Віленска-Троцкі павет[1]. Аднак яшчэ ва ўрадавых дакументах, у тым ліку ў Законе ад 6 красавіка 1922 года аб далучэнні Віленшчыны да Польшчы, ён фігураваў як самастойная адзінка[2]. Паводле іншых звестак, аб’яднанне адбылося паміж 1923 і 1924 гадамі[3].

Remove ads

Дэмаграфія

У снежні 1919 года ў Віленскім павеце Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель пражывала 313 172 чалавекі. На яго тэрыторыі знаходзілася 3799 населеных пунктаў, з якіх 3 мелі ад 1 да 5 тыс. жыхароў і адзін — больш за 5 тыс. Найбуйнейшым населеным пунктам была Вільня з 128 954 жыхарамі[4].

Адукацыя

У Віленскім павеце Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель у 1919/1920 навучальным годзе дзейнічалі 188 пачатковых школ, 1 сярэдняя школа, 2 прафесійныя школы і 32 навучальныя курсы. Усяго ў іх навучаліся 12 950 дзяцей, працавалі 236 настаўнікаў[5].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads