Віленскі павет (Польская Рэспубліка)
Польская Рэспубліка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ленскі павет (польск.: Powiat wileński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала ў складзе Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель, у 1920—1922 гадах — Сярэдняй Літвы, а пасля — Віленскай зямлі Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вільня.
Да Першай сусветнай вайны Віленскі павет уваходзіў у склад Віленскай губерні Расійскай імперыі.
18 лютага 1921 года горад Вільня вылучаны ў асобны гарадскі павет[1]. У 1921 годзе без афіцыйнага акту Віленскі павет быў аб’яднаны з Троцкім паветам у адзін Віленска-Троцкі павет[1]. Аднак яшчэ ва ўрадавых дакументах, у тым ліку ў Законе ад 6 красавіка 1922 года аб далучэнні Віленшчыны да Польшчы, ён фігураваў як самастойная адзінка[2]. Паводле іншых звестак, аб’яднанне адбылося паміж 1923 і 1924 гадамі[3].
Remove ads
Дэмаграфія
У снежні 1919 года ў Віленскім павеце Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель пражывала 313 172 чалавекі. На яго тэрыторыі знаходзілася 3799 населеных пунктаў, з якіх 3 мелі ад 1 да 5 тыс. жыхароў і адзін — больш за 5 тыс. Найбуйнейшым населеным пунктам была Вільня з 128 954 жыхарамі[4].
Адукацыя
У Віленскім павеце Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель у 1919/1920 навучальным годзе дзейнічалі 188 пачатковых школ, 1 сярэдняя школа, 2 прафесійныя школы і 32 навучальныя курсы. Усяго ў іх навучаліся 12 950 дзяцей, працавалі 236 настаўнікаў[5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
