Вінцэнт Смакоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вінцэнт Смакоўскі
Remove ads

Вінцэнты Смако́ўскі (Вікенцій Смакоўскі, Вінцас Смакаўскас, польск.: Wincenty Smokowski, літ.: Vincas Smakauskas; 19 лютага 1797, Вільня — 13 лютага 1876, Крыкяны, цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна) — мастак, жывапісец і графік, які працаваў у Літве, ганаровы вольны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў; жывапісу ўласцівы рысы акадэмізму і класіцызму з элементамі рамантызму, больш выразнага ў яго графічных працах.

Хуткія факты Вінцэнт Смакоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
«Стэфан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію»
Thumb
«Алегорыя паражэння Лістападаўскага паўстання»

З 1817 да 1822 года вывучаў жывапіс і скульптуру ў імператарскім Віленскім універсітэце. У 18231829 гадах працягнуў навучанне ў імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. У 1823 годзе за рысункі з натуры, намаляваныя на іспыце, атрымаў сярэбраны медаль другой вартасці. У 1824 годзе быў ганараваны сярэбраным медалём другой вартасці, у 1825 годзе — першай вартасці. У 1827 годзе Савет Акадэміі мастацтваў прыняў на конкурс для атрымання залатога медаля прадстаўленую Смакоўскім працу «Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі», ганараваную меншым залатым медалём.

Запрошаны ў 1829 годзе ў памочнікі прафесару Яну Рустэму[1], у 18291832 гадах выкладаў выяўленчае мастацтва ў Віленскім універсітэце.

У 1836 годзе скончыў Віленскую медыка-хірургічную акадэмію, атрымаў спецыяльнасць урача і працаваў у наваколлях Свянцян, у 18411856 гадах — гарадскім урачом у Варшаве. Пасля 1858 года жыў у вёсцы Крыкяны Свенцянскага павета (цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна).

Remove ads

Творчасць

Thumb
Замалёўкі фрэсак з Троцкага замка

Пісаў карціны на гістарычную тэматыку («Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі», 1827; «Марыус у развалінах Карфагена», «Барацьба турак з чаркесамі», «Стэфан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію»), бытавога жанру («Сляпы жабрак з хлопчыкам», «Салдат на кані»), партрэты («Ягайла і Ядвіга», партрэт Ю. І. Крашэўскага, аўтапартрэты) і пейзажы. Аўтар ілюстрацый да кніг (тры літаграфіі да паэмы «Конрад Валенрод» Адама Міцкевіча, 1823, па іншых звестках 1828; 50 ксілаграфій да паэмы «Anafielas» Крашэўскага, 1846) і малюнкаў па матывах эпічнай паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1860). Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі  (руск.), Нацыянальным музеі ў Варшаве і ў іншых зборах.

Напісаў даследаванні пра фрэскі Троцкага замка (1822), кансервацыяй якіх Смакоўскі займаўся, а таксама працы пра Яна Рустэма, Валенція Ваньковіча, Аляксандра Арлоўскага  (руск.).

Remove ads

Зноскі

  1. Tapybos katedros istorija (літ.). Vilniaus dailės akademija. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 17 снежня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads