Віталь Аляксандравіч Данілаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Аляксандравіч Дані́лаў (нар. 7 красавіка 1923, г. Кохма, Іванаўская вобласць — 28 мая 1993) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Аляксандры Данілавай.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1951 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1951 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, майстэрні, інстытута, галоўны спецыяліст па архітэктуры тэхаддзела ў Віцебскграмадзянпраекце[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Віцебску[2].
Творчасць

Асноўныя работы: ансамбль вуліцы Кірава (1953—1958[2]), галоўны корпус медыцынскага інстытута (1959), гасцініца «Віцебск», забудова Маскоўскага праспекта і плошчы Перамогі (1974—1983), тэхнікум сувязі, ансамбль плошчы 1000-годдзя Віцебска[2], жылыя дамы на скрыжаванні Маскоўскага праспекта і Смаленскай вуліцы (1980), будынак прафсаюзных курсаў з інтэрнатам (1983; усе ў сааўт.)[3].
Адзін з аўтараў праектаў дэталёвай планіроўкі ўсходняга прамысловага раёна (1962), цэнтральнага і паўднёвага раёнаў (1973), забудовы мікрараёнаў Поўдзень 1 (1969), Усход (1970), Поўдзень 3 і 4 (1973), генпланаў Віцебска (1966), Полацка і Наваполацка (1964), генплана і праектаў 1-й і 2-й чаргі забудовы Новалукомля (1962—1973) і інш[3].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі.
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 17 сакавіка 2024.
- Абрамович Юрий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Данілаў Віталь Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads