Валянціна Васілеўна Вірасава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Васілеўна Вірасава (нар. 29 ліпеня 1947, г. Рагачоў, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Валянціна Васілеўна Вірасава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1972 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін: В. М. Волчак, А. П. Воінаў, А. А. Воінаў, В. І. Анікін). У 19721976 гадах працавала ў Мінскім аддзяленні інстытута «Дзіпрабудматэрыялы»; у 19761990 гадах у інстытуце «Мінскграмадзянпраект», з 1990 года ў інстытуце «Інкапраект», адначасова ў 19902008 гадах дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Вірасавай В. В.».

Член Саюза архітэктараў з 1983 года.

Remove ads

Творчасць

Асноўныя працы: праектаванне розных аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння ў Салігорску і Слуцку (19761990); дзіцячая абласная бальніца на 600 коек у а. Бараўляны Мінскага раёна (19861990); бальнічны комплекс на 1200 коек у г. Нягань Цюменскай вобласці (19992002); маладзёжны цэнтр «Айсберг» з міні-магазінамі па вул. Я. Коласа, 37 (20042008), група жылых дамоў па 2-м Брэсцкім завулку (будаўніцтва 2003—2004), рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па 3-м Загарадным завулку, 4а (20052006) усе ў Мінску; жылая забудова сацыяльнага прызначэння ва Уздзе (20032008); комплекс будынкаў інкубатара малога прадпрымальніцтва па вул. Мінская, 5 у г. п. Калодзішчы Мінскага раёна (20052006), 1-я чарга рэканструкцыі будынка з надбудовай паверху (20052006), рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка з надбудовай і прыбудовай па вул. Серафімавіча, 19 у г. Мінску (20072008, па эскізным праекце СП «КМК-2»).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads