Вуліца Серафімовіча (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Серафімовіча (Мінск)map
Remove ads

Вуліца Серафімовіча — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Серафімовіча, рускага савецкага пісьменніка, лаўрэата Сталінскай прэміі першай ступені (1943). У 1930-х гг. разам з вуліцай Пуліхава была часткай Фрунзенскай вуліцы[1][2].

Хуткія факты Вуліца Серафімовіча Мінск, Агульная інфармацыя ...
Thumb
Від на вул. Серафімовіча з боку станцыі Мінск-Усходні
Thumb
Рэканструкцыя Серафімовіча, д. 19 пад патрэбы Каталіцкай абшчыны. Від з боку двара жылога д.21
Thumb
Від на двор Серафімовіча 13 і цотны бок усёй вуліцы
Remove ads

Апісанне

Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Судмаліса побач з станцыяй метро «Пралетарская» і чыгуначнай станцыяй «Мінск-Усходні» і цягнецца ў бок Партызанскага праспекта, пераходзячы ў Рабочы завулак.

Славутасці і цікавыя факты

Thumb
Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
  • № 11 (раней вуліца Судмаліса, 20) — будынак Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (1977; архітэктары Э. Зубялевіч, У. Старчанка). Узведзены як лабараторны корпус[d] Праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР[d][3].
  • Побач з вуліцай знаходзіцца буйны транспартны вузел: аўтобусны парк, станцыя метро Пралетарская, чыгуначная станцыя «Мінск-Усходні».
  • Няцотны бок вуліцы пачынаецца з дома № 11, а цотны — з № 2.
  • Архітэктура вуліцы спалучае сучасныя шматпавярховыя дамы, 4-павярховыя панэльныя дамы пасляваенных часоў, індывідуальную забудову. Ідзе тэндэнцыя пераўтварэння прыватных кватэр 4-павярховых «сталінак» у офісы[4].
  • Дом № 19 быў будынкам школы, а цяпер там дзейнічае Хрысціянскі сацыяльны цэнтр Каталіцкай царквы, дзе на беларускай мове праводзіцца навучанне дзяцей розным ведам і навыкам узроўня дзіцячага сада і школы[5].
Remove ads

Спасылкі

Зноскі

  1. Нечаканы шкілет у шафе 2-х вуліц Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
  2. У атласе "Улицы Минска. План города, справочник" (под ред. И. Чумак и др. 18-е издание, Минск "Квадрограф", 2020) на старонцы 84 памылкова сцвярджаецца, што да 1953 г. вуліца Серафімовіча мела назву "Іванаўскай"
  3. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads