Восіп Антонавіч Казлоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́сіп (Ю́заф) Анто́навіч Казло́ўскі (1757, засценак Казлоўскі, Прапойскае староства, цяпер Слаўгарадскі раён — 27 лютага (11 сакавіка) 1831, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — беларускі, польскі і расійскі кампазітар , арганіст.

Хуткія факты Восіп Казлоўскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Біяграфія

3 беларускай шляхты. 3 1768 г. вучыўся ў Варшаўскай капэле пры касцёле Св. Яна. У 17731778 гг. настаўнік музыкі Міхала Клеафаса Агінскага ў Гузаве пад Варшавай, бываў у рэзідэнцыі Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме. У 1780-я г. па запрашэнні Р. А. Пацёмкіна пераехаў у Пецярбург, дзе хутка заваяваў усеагульнае прызнанне і аўтарытэт як кампазітар і арганізатар музычнага жыцця расійскай сталіцы (з 1799 г. «інспектар музыкі» імператарскіх тэатраў, з 1803 г. «дырэктар музыкі»). Тут сустракаўся з Міхалам Клеафасам Агінскім, выдаваў яго творы. У пачатку XIX ст. наведваў яго маёнтак Залессе на Гродзеншчыне, напісаў там музыку да спектакля «Дажынкі ў Залессі». Бываў у Гарадзішчы ў сядзібе Ракіцкіх, дзе браў удзел у канцэртах і даваў урокі музыкі Каралю Ельскаму[A]. Пасля 1819 г. пераехаў у Прапойск (цяпер Слаўгарад), дзе працаваў кіраўніком хору і аркестра графа Мурамцава.

Remove ads

Творчасць

Папулярнасць і славу Казлоўскаму як кампазітару прынёс святочны паланэз «Гром перамогі, гучы», напісаны з нагоды ўзяцця Ізмаіла ў 1791 г., які фактычна стаў дзяржаўным гімнам Расійскай імперыі. Яго творы напісаны пераважна ў новых для тагачаснага рускага музычнага мастацтва жанрах: «Рэквіем» (1798 г., на смерць апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага), аркестравыя і фартэпіянныя паланэзы, лірычныя песні-рамансы, у т.л. 30 «Расійскіх песень», меладрамы (музыка да трагедый Ж.Расіна, У. А. Озерава, Я. Б. Княжніна, А.Грузінцава і іншыя).

Ён наблізіў жанр «трагедыі на музыцы» да оперы. Адзін з пачынальнікаў рускага раманса. Аўтар уверцюр і антрактаў для аркестра, якія падрыхтавалі глебу для рускага праграмнага сімфанізму.

Казлоўскі лічыцца класікам рускай музыкі даглінкаўскай пары, стваральнікам героіка-драматычнага і лірыка-псіхалагічнага кірунку ў сімфанічнай музыцы, з’яўляецца правадніком новых, прынесеных з Захаду жанрава-стылявых плыняў у рускім мастацтве, якія спрыялі яго «вестэрнізацыі» і якаснаму ўздыму. Галоўныя вобразна-эмацыянальныя сферы музыкі Казлоўскага — прыўзнята-святочная, трагедыйная («бетховенская») і лірыка-сентыментальная. У творах спалучаюцца рысы класічнага і рамантычнага светаадчуванняў. Творчасць Казлоўскага, знітаваная з культурамі Беларусі, Польшчы і Расіі, з’яўляецца яркім і дасканалым узорам мастацтва пераходнай пары, што падрыхтавала наступленне ўласна рамантычнай эпохі.

Remove ads

Заўвагі

1. Гэтае меркаванне В. Дадзіёмавай спрэчнае. У аркестры двара Гарадзішча Людвіка Ракіцкага ігралі бацька і сын Казімір і Антоні Казлоўскія, гл.: НГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 77, а таксама старонку Тэльман.

Зноскі

1. Г. Риман Козловский // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 647.

2. Н. Л—ский Козловский, Иосиф Антонович // Русский биографический словарьСПб.: 1903. — Т. 9. — С. 41–42.

3. Козловский Осип Антонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. http://stmus.ru/Archive%20files/starmus-2015-2.pdf Праверана 21 лютага 2023.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads