Вера Міхайлаўна Малькова

оперная спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вера Міхайлаўна Малькова (18 сакавіка 1903, г. Тэлаві, цяпер Грузія — 19 мая 1964) — беларуская спявачка (лірычнае сапрана). Народны артыст БССР (1949).

Хуткія факты Вера Міхайлаўна Малькова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1933 годзе Тбіліскую кансерваторыю. З 1933 года ў Грузінскім тэатры оперы і балета. З 1937 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1953—1959 гадах мастацкі кіраўнік Белдзяржэстрады.

Творчасць

Валодала высокім вакальным майстэрствам, прыгожым мяккім голасам цёплага тэмбру. Стварыла шэраг паэтычных вобразаў у нацыянальным рэпертуары: Марфачка («Алеся» Я. Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Вольга («Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса), у творах рускай і замежнай класікі — Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста[ru]» М. Рымскага-Корсакава), Мажэнка («Прададзеная нявеста[ru]» Б. Сметаны), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Чыа-Чыа-сан («Чыа-Чыа-сан[ru]» Дж. Пучыні), Неда («Паяцы[ru]» Р. Леанкавала), сучасных кампазітараў (Наталля ў «Ціхім Доне» I. Дзяржынскага).

Remove ads

Літаратура

  • Жураўлёў Дз. М. Малькова Вера Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 45. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Жураўлёў Дз. Вера Малькова // Слова пра майстроў сцэны. — Мн., 1967.
  • Малько́ва Вера Міхайлаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 461. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  • Театральная энциклопедия. Том 3. / Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1964. — 1086 стр. с илл., 7 л. илл. (руск.)

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads