Валянцін Цімафеевіч Мыслівец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Цімафеевіч Мыслівец (9 мая 1937, Хазянінкі, Пухавіцкі раён — 25 чэрвеня 1993) — беларускі пісьменнік[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 мая 1937 года ў вёсцы Хазянінкі Пухавіцкага раёна[1].
У 1956 годзе скончыў тэхнічнае вучылішча ў Мінску па спецыяльнасці «майстар-будаўнік». У 1956—1957 гадах служыў у марскіх пагранічных войсках. У 1958 годзе працаваў мантажнікам у Мінскім будаўніча-мантажным упраўленні радыёфікацыі. У 1959—1964 гадах быў мадэльшчыкам на заводзе аўтаматычных ліній у Мінску[1].
З 1965 года — літаратурны супрацоўнік рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[1].
З 1967 па 1976 год працаваў у рэдакцыі газеты на Беларускім радыё, у 1976—1980 — на Беларускім тэлебачанні. З 1981 года — супрацоўнік часопіса «Полымя»[1].
З 1983 года — літаратурны кансультант «Сельскай газеты», у 1987—1988 — начальнік аддзела Беларускага фонду культуры[1].
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1967 года[1].
Памёр 25 чэрвеня 1993 года ў Мінску[1].
Remove ads
Творчасць
Друкаваўся з 1962 г. Пісаў пра рабочых, ваенныя гады[1].
Творы
Аўтар некалькіх зборнікаў прозы і дакументальнай аповесці пра 16 дукорскіх партызанаў[1].
- нарысы «Калі табе камсамолец імя» (1966)
- зборнік прозы «Дубы не молчат» (1967)
- аповесць «Посланец Балтики» (1969)
- зборнік прозы «Мои заводчане» (1969)
- зборнік прозы «Горячая сталь» (1971)
- зборнік прозы «Рабочие люди» (1973)
- зборнік прозы «Крылатый конвейер» (1975)
- зборнік прозы «Портреты знакомых» (1976)
- раман «Мужанцы» (1982)
- зборнік прозы «Каханне на золаку» (1986)
- дакументальная аповесць «Выгнанне грэшнікаў» (1990).
Зрабіў літаратурны запіс кніг М. Куско «С именем Ленина в сердце» (1967), І. Макарэвіча «Гаспадар на зямлі» (1989).
Зноскі
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 29. — 737 с. — 50 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads