Уладзімір Усеваладавіч Чурыла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Усеваладавіч Чуры́ла (16 снежня 1950, Масква) — беларускі мастак.

Хуткія факты Уладзімір Усеваладавіч Чурыла, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1965 годзе мастацкую студыю пры Палацы піянераў і школьнікаў, у 1976 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў С. Каткова, А. Хадыкі, Л. Каджар, А. Семілетава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве, мастацкім праектаванні, станковым жывапісе. Аўтар мастацкага афармлення станцый Мінскага метрапалітэна «Акадэмія навук» (19791984), «Плошча Я. Коласа» (19801981), «Пушкінская» (1997); Палаца культуры завода «Оптык» у г. Ліда Гродзенскай вобласці (1985), Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (19901996), залаў прыёмаў Дома ўрада Беларусі (19931998), рэзідэнцыі пасла Турцыі (1999), салона «Пасольства прыгажосці» (2001) у Мінску; жывапісных кампазіцый «Нацюрморт з хурмой», «Пеўні» (абедзве 2000), серыі «Палескія замалёўкі» (2002) і інш.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads