Віктар Шутовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Шутовіч
Remove ads

Віктар Шутовіч (27 кастрычніка 1890, в. Шутавічы, Ашмянскі павет — 1 сакавіка 1960, Барысаў) — беларускі каталіцкі святар, публіцыст.

Хуткія факты Віктар Шутовіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Быў высвенчаны ў 1913 годзе ў Вільні. Пачаткова служыў у касцёле Святога Іосіфа ў Барадзенічах Браслаўскага павета. У 1928 годзе польскія ўлады прыцягнулі Шутовіча да суда фактычна за казанні на беларускай мове, аднак справу скасавалі ў сувязі з амністыяй[1]. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 года — вікарый і прэфект у Харошчы каля Беластоку. Служыў у мінскім Чырвоным касцёле (з вясны 1944 да 1945). 26 студзеня 1945 года арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 10 гадоў турмы. Да 1955 года зняволены лагераў у Комі АССР[2]. Вызвалены 20 сакавіка 1955 года, вярнуўся ў Мінск, атрымаў парафію (нелегальна, з 1956) у Барысаве, дзе і памёр. Пахаваны на старых Барысаўскіх могілках.

Thumb
Магіла Віктара Шутовіча

Апрацаваў зборнік «Калядныя песні», выдадзены Нінай Абрамчык у Берліне.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads