Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі
беларускі дырыжор From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Па́ўлавіч Дрыне́ўскі (12 лютага 1941, Тонеж — 9 лістапада 2020) — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусі імя Г. І. Цітовіча. Народны артыст Беларускай ССР (1987).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці (БССР). У 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж.
У 1959 годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў у 1963 годзе. У час вучобы Міхаіл Дрынеўскі працаваў з народным хорам вёскі Прыбыткі Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў г. Гомеля.
У 1963 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (клас Г. П. Зелянковай), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 года М. Дрынеўскі — галоўны хормайстар, з 1975 года — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча. Дырыжор, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі М. П. Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс Народнага хору, сфармаваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Ён працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г. І. Цітовічам.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Памёр 9 лістапада 2020 года ў выніку ўскладненняў, выкліканых COVID-19. Пахаваны на Усходніх могілках.
Remove ads
Узнагароды
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём Францыска Скарыны (1990), ордэнам Францыска Скарыны (2002), прафесар.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
- Мастацкі кіраўнік — Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч Архівавана 20 красавіка 2019. // сайт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
- Міхась Дрынеўскі: «Несці народу ягоную ж спадчыну» // Полымя, 2010, № 6, С. 130—149
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads