Ганна Станіславаўна Халшчанкова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Станіславаўна Халшчанкова (дзявоч. Радзько; нар. 21 студзеня 1951, Банцавічы, Лідскі раён) — беларуская спявачка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1982).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Банцавічы на Лідчыне ў сям’і калгаснікаў. Бацька — Станіслаў Міхайлавіч, маці — Зоф’я Міхайлаўна. У іх сям’і было 6 дзяцей — тры дачкі і тры сыны. З 1958 па 1962 год (з 1 па 4 класы) вучылася ў беларускай школе ў суседняй вёсцы Кульбакі (Лідскі раён). З 1962 па 1966 гады навучалася ў СШ № 2 г. Ліды, поўны школьны курс закончыла ў СШ № 6 у 1968 годзе.
З юнацкіх гадоў прымала ўдзел у мастацкай самадзейнасці, вольны час аддавала песням. Трапіла ў народны ансамбль песні і танца «Лідчанка».
Пасля праслухоўвання ў 1971 годзе атрымала штатную работу на Беларускім радыё. У 1972 годзе Ганна Радзько паступае ў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. Глінкі на аддзяленне харавога дырыжыравання, вучоба працягвалася 6 гадоў. У 1986 годзе паступае ў Мінскі інстытут культуры на завочную форму навучання, дзе вучыцца да 1991 года.
Салістка Камерна-інструментальнага ансамбля Беларускага тэлебачання і радыё.
Remove ads
Творчасць
Спявачка лірычнага плану. У рэпертуары беларускія і рускія народныя песні, пераважна ў апрацоўцы Леаніда Смялкоўскага («Ох і сеяла Ульянаўна лянок», «Ой жыта ды я не сеяла»), яго творы (вакальныя цыклы), песні беларускіх кампазітараў у яго аранжыроўцы, а таксама песні беларускіх і расійскіх кампазітараў. У фонд радыё запісала больш за 500 песень. Яе творчасці ўласціва чысціня інтанацыі, своеасаблівы тэмбр, глыбокае пранікненне ў музычны матэрыял[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads