Банцавічы
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ба́нцавічы[1] (трансліт.: Bancavičy, руск.: Банцевичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Remove ads
Назва
Прозвішча Банцэвіч аддаўна распаўсюджанае ў тым ліку вакол Ліды. Ад імя тыпу Bantys літоўскі тапонім Bančiai.
Гісторыя
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Банцавічы ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсавета[3], да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсавета[4], да 24 красавіка 1978 года — у склад Крупаўскага сельсавета[5].
Remove ads
Вядомыя асобы
- Ганна Станіславаўна Радзько (нар. 1951) — беларуская спявачка.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads