Гарычка крыжападобная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарачаўка крыжападобная ці Гарычка крыжападобная[1][2], Таўстушка[3], Саколлі пералёт[4], Сакаліны пералёт[1] (Gentiana cruciata) — від кветкавых раслін роду Гарычка (Gentiana) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Шматгадовая травяністая расліна, вышынёй 20—50 см, з тоўстым, скарочаным, бураватым карэнішчам. Мае некалькі ўзыходных, густа пакрытых лісцем, сцёблаў. Сцябловыя лісты падоўжаныя, супратыўные сядзячыя. Лісце ланцэтападобнае або авальнае, цёмна-зялёнае, бліскучае, з выразнымі жылкамі. Кветкі сабраны пучкамі ў пазухах верхняга лісця; вяночак унутры сіні, звонку шэра-зялёны. Плод — шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажаецца насеннем.
Расце адзінкавымі экземплярамі і невялікімі групамі на ўзлесках, лугах, сярод зараснікаў хмызнякоў.
Remove ads
Арэал

Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Малая Азія, Каўказ, цэнтральныя і паўднёвыя раёны Усходняй Еўропы, Сярэдняя Азія. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна ў паўночнай і ўсходняй частках. У Расіі расце ў Заходняй Сібіры.
Выкарыстанне
У медыцыне выкарыстоўваецца як сродак, які узбуджае апетыт і паляпшае страваванне, а таксама ў выпадках засмучэння стрававання, якія суправаджаюцца ахіліяй і дыспепсічнымі з’явамі. Гарачаўка валодае гаючымі ўласцівасцямі — выкарыстоўваецца пры гастрытах, калітах, захворваннях печані, анеміі.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads