Гарняты
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарня́ты[1] (трансліт.: Harniaty, руск.: Горняты) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад Ліды.
Remove ads
Гісторыя
У цэнтры вёскі ёсць селішча другой паловы I тысячагоддзя н.э. і больш позняга часу. Плошча каля 0,5 га. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзена ляпная і кругавая кераміка.
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Гарняты ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 201 жыхар, 241 дзесяціна зямлі.
У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета.
З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
- 1921 — 180 чал. (37 жылых пабудоў)
- 1996 — 50 чал. (30 двароў)
- 2004 — 45 чал. (20 двароў)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads