Гарошак нарбонскі

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарошак нарбонскі
Remove ads

Гаро́шак нарбонскі[1] (Vicia narbonensis) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 40—60[1] см. Сцябло прамое, рабрыстае, апушанае па рэбрах. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, складанае, з вусікам. Ніжняе лісце складаецца з адной пар лісткоў, сярэдняе і верхняе — з 2—3 пар[1]. Лісткі суцэльныя, простыя, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, брудна-ліловага або персікава-ружовага колеру, адзінкавыя ці па 2—3 у пазухах лісця. Плод — падоўжаны, сціснуты з бакоў струк.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны на тэрыторыі краін паўднёвай часткі Еўропы, умераных зон Азіі, у Пакістане, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Егіпет, Марока, Туніс)[2]. Заносны від у іншых рэгіёнах свету. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце ў горных і лугавых стэпах, на горных і сухіх лугах, аблогах, пустках, пашах і агародах[3].

Гаспадарчае значэнне

Кармавая і тэхнічная (сідэрацыя) расліна[3]. Магчыма выкарыстанне ў мэтах барацьбы з раслінамі-паразітамі (прызнана пасткавай раслінай насення заразіхі)[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  2. Горошек нарбонский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads