Гарошак чатырохнасенны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаро́шак чатырохнасенны[1], Гарошак чатырохсемянны[2] (Vicia tetrasperma) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, 20—50 (60) см даўжынёй. Сцяблы паўзучыя, моцна галінаваныя, стройныя. Гронкі з 1—2 кветак, роўныя або карацей лісця; прылісткі 2—3 мм даўжынёй; лісце 2—4 см; лісточкі 2—6-парныя, даўгаватыя або лінейныя, 6—7 × ≈ 3 мм. Чашачка коса званочкападобная. Вяночак 3—5 мм даўжынёй, бледна-блакітны, бледна-фіялетавы, бледна-ружовы ці белы; боб даўгаваты, 8—12 × 2—4 мм, голы, з 4 пляската-сфероідным насеннем. 2n = 14[3][4].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе (уся, акрамя Ісландыі), ва ўмеранай і трапічнай Азіі (аж да Японіі) і Паўночнай Афрыцы; натуралізаваны ў некаторых іншых частках свету[5][3][6]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[7].
Расце на лугах, узлесках і палянах, аблогах, у стэпах, хмызняках і пасевах, парках і садах, каля дарог. Пустазелле яравых збожжавых культур[8]. Цвіце ў маі—ліпені[1][8].
Галерэя
- Агульны выгляд расліны
- Сцябло з прылісткамі
- Кветка
- Плод
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
- Plants of the World online . (англ.)
- Flora of China . (англ.)
- The Euro+Med PlantBase . (англ.)
- Горошек четырёхсемянный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads